Партыя БНФ » Старшыня Берасьцейскай арганізацыі БНФ Зміцер Шыманскі: “Сёньня казаць пра зьмяненьне Канстытуцыі не зусім дарэчна”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня Берасьцейскай арганізацыі БНФ Зміцер Шыманскі: “Сёньня казаць пра зьмяненьне Канстытуцыі не зусім дарэчна”

Дададзена 15.10.2020 12:21:07 | 270 праглядаў

“Брестская газета” апытала дзеячоў берасьцейскай грамадзянскай супольнасьці наконт іх стаўленьня да абвешчанага ўладамі абмеркаваньня імаверных зьменаў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

Зьміцер ШыманскіГаворыць Зміцер Шыманскі, кіраўнік Брэсцкай абласной арганізацыі партыі БНФ:

- На мой погляд, сёння казаць пра змены ў Канстытуцыі не зусім дарэчна і не зусім актуальна.

Цяпер неабходна весці размову аб вызваленні палітычных зняволеных і пачаць дыялог з грамадзянскай супольнасцю, палітычнымі актывістамі. І ўжо ў рамках гэтага дыялогу можна абмяркоўваць магчымасці, неабходнасць, тэрміны правядзення канстытуцыйнай рэформы. Такі фарс, як сустрэча з палітвязнямі ў СІЗА, ніяк нельга назваць пачаткам перамоваў і дэманстрацыяй імкнення да ўрэгулявання палітычнага крызісу.

Ўрэгуляванне крызісу трэба пачынаць з выразных пасылаў грамадству, што іх патрабаванні пачутыя. А першые з іх – вызваленне ўсіх палітычных зняволеных і спыненне рэпрэсій, гвалту ў дачыненні да мірных пратэстоўцаў.

З меркаваннем іншых дзеячоў на гэты конт  Берасьцейскай апазыцыі можна азнаёміцца на сайце “Брестской газеты

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.