Партыя БНФ » Намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў: “Дыялог магчымы толькі пасля спынення гвалту”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў: “Дыялог магчымы толькі пасля спынення гвалту”

Дададзена 15.10.2020 1:45:18 | 321 праглядаў

Гродзенскія ўлады аб’явілі аб працы над зменамі ў Канстытуцыі.

Дзеля гэтага з 15 кастрычніка пачне працаваць “Гродзенскі дыялог – 2020”. Пра гэта аб’явіў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік. Прадстаўнікі апазіцыі ідэю не падтрымалі – паведамляе газэта “Народная воля“.

Асноўныя мэты дыялогу – абмеркаванне перспектыў развіцця краіны і рэгіёну, выпрацоўка прапаноў для ўнясення змен у Канстытуцыю Беларусі і іншыя заканадаўчыя акты.

Дзве сустрэчы зацікаўленых у абмеркаванні актуальных для краіны і грамадства тэм павінны адбыцца 15 кастрычніка. Першая тэма будзе датычыцца павышэння ролі мясцовага кіравання і самакіравання з праекцыяй на развіццё рэгіёнаў.

На другой пляцоўцы будуць абмяркоўваць шляхі развіцця сацыяльнай сферы – адукацыі, спорту, культуры, экалагічнай тэматыкі.

Фармат працы прадугледжвае круглыя сталы і панэльныя дыскусіі па некалькіх тэматычных блоках. Заяўлена, што ў межах дыскусій змогуць выступіць прадстаўнікі дзяржаўных органаў, прафесійных і бізнес-супольнасцяў, дэпутаты, лідары і актывісты грамадскіх арганізацый і палітычных партый, іншых грамадзянскіх ініцыятыў і простыя грамадзяне.

Саранчукоў 2018Кіраўнік гродзенскай арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў на ініцыятыву ўладаў аб стварэнні пляцовак для дыялогу, на якіх будуць абмяркоўвацца змены ў Канстытуцыі, заўважыў, што дзеля правядзення такіх дыялогаў павінен існаваць як мінімум давер.

На яго думку, калі на вуліцах працягваецца гвалт, ужываюцца гумовыя кулі, калі пракурор абяцае ўзмацніць санкцыі па артыкуле 23.34, такая сітуацыя не адпавядае дыялогу. Ён таксама нагадаў, што апазіцыя ў Гродне яшчэ ў пачатку жніўня прапанавала ўладам дыялог па стварэнні Савета народнага даверу, а адказу так і не атрымала.

“Любы дыялог магчымы пасля спынення гвалту, закрыцця адміністрацыйных і крымінальных спраў, вызвалення ўсіх палітвязняў, пасля аднаўлення даверу ў грамадстве. Тое, што адбываецца сёння – гэта імітацыя, і насцярожвае тое, што працэс кіруецца зверху і вельмі прыспешаны па часе. Я не веру ў эфектыўнасць такога дыялогу”, – зазначыў Саранчукоў.

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.