Партыя БНФ » Onliner – пра «Вольны горад Гродна»: намеснік старшыні БНФ распавядае, як абласны цэнтр стаў свабодным на чатыры дні і што там адбываецца цяпер
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Onliner – пра «Вольны горад Гродна»: намеснік старшыні БНФ распавядае, як абласны цэнтр стаў свабодным на чатыры дні і што там адбываецца цяпер

Дададзена 17.10.2020 12:09:32 | 272 праглядаў

Гэты горад стаў месцам, дзе пачала вяршыцца гісторыя беларускіх пратэстаў 2020 года. Менавіта тут 29 траўня быў затрыманы блогер Сяргей Ціханоўскі, які заявіў пра жаданне падацца ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта краіны.

Гэта падзея стала адным з першых каталізатараў незадаволенасці беларусаў. Пазней мы ўсёй краінай сачылі за прыкладна аднолькавымі падзеямі, але ў сярэдзіне жніўня Гародня зноў прыкавала ўвагу ўсёй Беларусі: мясцовыя ўлады дазволілі людзям збірацца на плошчах, дзяржтэлебачанне давала гэта ў эфір, а кіраўнік абласной міліцыі папрасіў прабачэння перад жыхарамі за жорсткія затрыманні напярэдадні.

У сеціве тут жа з’явіліся мемы і жарты аб «вольным горадзе Гродна». Беларусы сталі масава пасціць паведамленні а-ля «Я паеду жыць у Гродна», з іроніяй аб’яўляць аб стварэнні гарадзенска-рускага слоўніка і проста дзівіцца, што такое можа здарыцца ў нашай краіне.

Эйфарыя доўжылася чатыры дні, але яна была. Тыя, хто адчуў глыток свабоды, кажуць метафарай: маўляў, пасля такога птушка больш не захоча ў клетку. Onliner сустрэўся з актывістамі з абласнога цэнтра, якія бачылі ўсё на свае вочы і распавялі, як у іх гэта атрымалася і што адбываецца ў горадзе зараз.

Беларускі партал onliner.by публікуе вялікую размову з лідэрамі гарадзенскай грамадзянскай супольнасці – намеснікам старшыні Партыі БНФ Вадзімам Саранчуковым і прадстаўніком кампаніі “Гавары праўду” у Гародні Зміцерам Бандарчуком.

9d5dbf449ea5f0f8c4a0225097b28615

 

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.