Партыя БНФ » Віцебская арганізацыя БНФ вылучыла дэлегатаў на партыйны з’езд
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Віцебская арганізацыя БНФ вылучыла дэлегатаў на партыйны з’езд

Дададзена 18.10.2020 12:09:44 | 242 праглядаў

17 кастрычніка ў памяшканні «Еўрапейскага клуба» прайшоў сход віцебскіх актывістаў Партыі БНФ. На парадку дня стаяла некалькі пытанняў: абранне дэлегатаў на агульнарэспубліканскі з’езд і абмеркаванне палітычнай сітуацыі ў краіне, якая склалася пасля прэзідэнцкіх выбараў.

6480010759bff4900a37293f558453d0_XLЮбілейны XX зʼезд партыі БНФ маецца адбыцца 24 кастрычніка ў Менску, але ўжо ўзніклі праблемы з памяшканнем. Дамова аб арэндзе канферэнц-залы была заключаная, але яе ўласнік, не тлумачачы прычын, адмовіўся даваць памяшканне. Калі дакладна і дзе пройдзе зʼезд, пакуль невядома.

«Нібыта няма памяшкання, адмовілі ў тым памяшканні, у якім планавалася. І 24-га зʼезд не адбудзецца. Цяпер вырашаюць, ці 31 кастрычніка, ці 7 лістапада ён пройдзе, але ўсё гэта пакуль недакладна», – сказаў на пачатку сустрэчы кіраўнік абласной рады партыі Кастусь Смолікаў.

Асноўнае пытанне, якое павінен разгледзець зʼезд – выбары лідара партыі. З 2017 году яе ўзначальвае Рыгор Кастусёў.

У выніку галасавання на зʼезд абралі 5 дэлегатаў, яшчэ 2 дэлегаты паедуць у якасці сябраў партыйнай рады. Такім чынам, Віцебск будуць прадстаўляць 7 чалавек.

Большую частку сходу заняло абмеркаванне цяперашняй палітычнай сітуацыі, пратэставых акцый і магчымае змяненне Канстытуцыі.

«Размова з цяперашняй уладай і з чыноўнікамі цяпер можа быць толькі адна – аб транзіце ўлады, пасля таго як Лукашэнка сыдзе са сваёй пасады. І больш няма пра што размаўляць!» – заявіў Хрыстафор Жаляпаў, крытыкуючы прыхільнікаў абмеркавання зменаў у Канстытуцыі, якія спрабуюць навязаць улады.

На думку Валерыя Паўлоцкага, аднаго з абраных дэлегатаў і кіраўніка віцебскай гарадской Рады БНФ, у рэжыма дастаткова сродкаў, каб супрацьстаяць пратэстам, і гэта можа працягвацца вельмі доўга. З гэтага вынікае небяспека аншлюсу Беларусі Расеяй, мяркуе палітык.

Уладзімір Бяляўскі, рэгіянальны партал “Віцебская Вясна

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.