Партыя БНФ » Лідэр БНФ Рыгор Кастусёў: “У сэрцах людзей – бел-чырвона белы сьцяг і герб Пагоня”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Лідэр БНФ Рыгор Кастусёў: “У сэрцах людзей – бел-чырвона белы сьцяг і герб Пагоня”

Дададзена 21.10.2020 12:05:22 | 861 праглядаў

Усё больш новых цяжкасцяў ствараюць беларусам для мірных пратэстаў. Усялякія перашкоды змяняюць настроі людзей на вуліцах. З’яўляюцца ўжо настроеныя да радыкалізму супраць сілавікоў усіх масцей, якія ў масках і без апазнавальных знакаў, а часам і без уніформы чыняць гвалт і злачынствы.

kastusiouСтаршыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў распавёў карэспандэнту Беларускага Радыё Рацыя пра тое, чаму сцягам пратэсту народ абраў нацыянальную сімволіку:

– Па-першае, гэта аб’яднанне людзей на глебе адстойвання незалежнасці, дэмакратыі, правоў народа. У сэрцы людзей атрымаў месца бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня. Дэмакратычныя сілы і ў тым ліку Партыя БНФ трымалі гэты сцяг цягам 26 год, падвяргаліся рэпрэсіям, але не скарыліся. Я бы сказаў, што ўжо якісьці вынік маем.

Лукашэнкаўская прапаганда спрабуе стварыць цалкам крымінальны вобраз народа, які адстойвае сваё канстытуцыйнае права на вуліцы, але гэта выглядае як сатыра ўлады на сябе.

Кажа Алесь Стральцоў, аўтар праграмы „Шлях пераменаў.”

– Інтэрв’ю апошняе, якое дае Карпянкоў, які кажа, што на вуліцы засталіся толькі „нейкія бандыты, матываваныя грашыма, а часткова, магчыма, алкаголем і наркотыкамі. Яны ходзяць з дубінкамі ў руках, якімі калі даць па галаве, дык можна ж і забіць. І такія вось падрыхтаваныя групы баевічкоў”. Мне здаецца, любы чалавек, калі гэта чытае, то думае, ты ж пра вас саміх расказваеш.

Кожны новы дзень супрацьстаяння й ўпёртасці пагаршае эканамічны стан беларускіх грамадзянаў. Удзельнікі вулічных пратэстаў усё больш свядомыя ў сваёй адказнасці за лёс дзяржавы, яе суверэнітэт, як найвышэйшую каштоўнасць нацыі.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.