Партыя БНФ » Вітольд Ашурак не вызвалены пасьля арышту: заведзеная крымінальная справа (арт. 342)
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Вітольд Ашурак не вызвалены пасьля арышту: заведзеная крымінальная справа (арт. 342)

Дададзена 19.10.2020 11:54:43 | 870 праглядаў

Сябра Сойму Партыі БНФ Вітольд Ашурак павінны быў 19 кастрычніка выйсьці на волю з лідскага ізалятара пасьля 30 сутак (15+15 запар) адміністрацыйнага арышту – але не быў вызвалены.

Ашурак (3)Актывіст пасьля сканчэньня дргугога запар адміністрацыйнага арышту быў затрыманы ізноўку – цяпер ужо па крымінальнай справе па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх”. Справа тычыцца пратэстаў, што выбухнулі ў горадзе Ліда пасьля фальсіфікацыі выбараў прэзыдэнта, калі абураныя злоўжываньнямі ўлады людзі выйшлі на вуліцы беларускіх гарадоў і мястэчак па ўсёй краіне.

Вітольд Ашурак быў двойчы асуджаны да адміністрацыйнага арышту па абвінавачаньнях ва ўдзеле ў несанкцыянаваных акцыях пратэсту – сябру Сойму Партыі БНФ  за чатыры акцыі ў Лідзе, якія адбываліся з ягоным удзелам, уручалі асобныя пратаколы.

Напярэдадні арышту сп. Ашурак казаў, што вельмі рады, што і ў Лідзе, і ў Бярозаўцы акцыі адбываюцца амаль штодня:

– Мне за Ліду і Бярозаўку не сорамна. Проста там жывуць цудоўныя людзі, якія маюць гонар, патрабуюць павагі да сябе. І ў Лідзе, і ў Бярозаўцы праходзяць акцыі амаль штодня. Адразу было ўсё проста – людзі выходзілі на мітынгі пратэсту, у ланцугі салідарнасці. Час скарэктаваў нашыя дзеянні, і людзьмі ўжо кіруе менавіта пачуццё пакрыўджанай годнасці.

Падчас 30 сутак адміністрацыйнага арышту сп. Вітольд Ашурак адзначыў пяцідзесяцігадовы юбілей, з чым яго павіншавалі віртуальна дзесяткі актывістаў Лідчыны.

121622787_2769237420010719_8327638638439638571_o

P пачатку кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі 2020 года, больш чым за пяць месяцаў у краіне заведзена больш за 400 крымінальных спраў супраць удзельнікаў прэзідэнцкай гонкі, актывістаў іх штабаў, удзельнікаў мірных акцый пратэсту, якія адбыліся пасля выбарчай кампаніі.

Самыя распаўсюджаныя артыкулы Крымінальнага кодэксу, па якіх былі ўзбуджаны крымінальныя справы, гэта:

293 КК РБ (Масавыя беспарадкі) – вядомы прозвішчы мінімум 342 КК РБ (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) – справы па гэтым артыкуле масава заводзіліся супраць актывістаў у траўні і ліпені.
363 КК РБ (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак).
364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
243 КК РБ (Ухіленне ад сплаты падаткаў) – па гэтым эканамічным артыкуле былі затрыманы актывісты штаба Віктара Бабарыкі і супрацоўнікі кампаній, якія дапамагалі штабам альтэрнатыўных кандыдатаў ці пацярпелым падчас акцый пратэсту.

Таксама вядома пра пачатак крымінальных спраў за паклёп (арт. 188 КК РБ), хуліганства (арт. 339 КК РБ) і па іншых артыкулах Крымінальнага кодэксу.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.