Партыя БНФ » У Еўрапарламенце прапанавалі стварыць цэнтр па расследаванні
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Еўрапарламенце прапанавалі стварыць цэнтр па расследаванні

Дададзена 22.10.2020 12:42:10 | 646 праглядаў

У Еўрапарламенце абмеркавалі даклад аб адносінах з Беларуссю, піша DW.

эўрапарлямэнтЗ пункту гледжання Еўрасаюза, улады Беларусі ўсё больш упадаюць у адчай. Пра гэта заявіў вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежнай палітыцы Жазэп Барэль, спаслаўшыся на пагрозу беларускіх сілавікоў пачаць прымяняць баявую зброю для падаўлення пратэстаў. «Гэта сігналы, якія выклікаюць вялікую занепакоенасць, але гэта таксама і прыкметы адчаю ўладаў», — адзначыў Барэль. Пры гэтым ён лічыць, што цярпенне людзей у Беларусі заканчваецца.

Барэль выступаў у аўторак, 20 кастрычніка, на абмеркаванні дакладу ў Еўрапарламенце аб адносінах з Беларуссю. Аўтар дакладу — літоўскі дэпутат з фракцыі «Абнавіць Еўропу» Пятрас Аўштравічус — нагадаў, што пратэсты ў Беларусі не спыняюцца ўжо больш за 70 дзён.

«Беларусы падвяргаюцца незаконным арыштам, знявагам, нападам, ім наносяць траўмы», — заявіў Аўштравічус.

imagesПрадстаўнік фракцыі «Еўрапейскіх кансерватараў і рэфармістаў» Ганна Фатыга, генеральны сакратар партыі ECR Party: «Ужо больш за 70 дзён ідуць рашучыя пратэсты», – адзначыла яна і заклікала ўзмацніць падтрымку людзей у Беларусі.

Еўрапарламент не мае прамога ўплыву на выпрацоўку замежнапалітычнага курсу Еўрасаюза. Але Андрус Кубілюс, літоўскі еўрадэпутат ад найбуйнейшай фракцыі — Еўрапейскай народнай партыі, — ведае, што можа зрабіць сам парламент: стварыць місію з былых прэзідэнтаў і прэм’ераў — па прыкладзе місіі экс-прэзідэнта Польшчы Аляксандра Кваснеўскага і былога спікера Еўрапарламента Пэта Кокса. Такую місію Еўрапарламент сфармаваў у 2012 годзе для маніторынгу палітычна матываваных крымінальных спраў ва Украіне, у прыватнасці, супраць экс-прэм’ера Юліі Цімашэнка.

Яшчэ адна прапанова Кубілюса — стварыць спецыяльны цэнтр для «міжнароднага расследавання злачынстваў». Яго заданнем стала б рэгістрацыя парушэнняў і прадастаўленне прававой дапамогі пацярпелым падчас пратэстаў.

Барэль: Абанент у Мінску недаступны 

Практычна ўсе еўрадэпутаты выказаліся ў падтрымку дакладу. Крытычна адазваўся пра яго толькі прадстаўнік правапапулісцкай фракцыі «Ідэнтычнасць і дэмакратыя» Цьеры Марыяні. Яго, зрэшты, не задавальняе толькі пункт дакладу, які заклікае прызнаць вынік прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі на падставе сацыялагічнага апытання ў інтэрнэце.

Барэль, у сваю чаргу, у другім выступе ў канцы дэбатаў падкрэсліў, што адзінае выйсце з сітуацыі — правядзенне новых, сумленных і справядлівых выбараў. У гэтым заключаецца афіцыйная пазіцыя Еўрасаюза, узгодненая міністрамі замежных спраў тыднем раней.

Барэль нагадаў, што ЕС не прызнаў выбараў 9 жніўня.

Кіраўнік дыпламатыі Еўрасаюза дадаў, што падтрымлівае прапанову АБСЭ выступіць пасярэднікам паміж Лукашэнкам і апазіцыяй. Але шанцы, што ўлады Беларусі пойдуць на такі дыялог, ён лічыць невысокімі.

9 кастрычніка Барэль гаварыў па тэлефоне з кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем, але на далейшыя кантакты з Бруселем Мінск не ідзе. «Я павінен сказаць, што, да майго жалю, беларускія ўлады зусім не адказваюць. Як гаворыцца, абанент недаступны», — панаракаў Барэль.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.