Партыя БНФ » Актывістаў у Слоніме выклікаюць у міліцыю: спачатку для прафілактычнай гутаркі, потым – у якасці сведак
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Актывістаў у Слоніме выклікаюць у міліцыю: спачатку для прафілактычнай гутаркі, потым – у якасці сведак

Дададзена 24.10.2020 11:30:00 | 316 праглядаў

У пятніцу, 23 кастрычніка, вечарам у Слоніме да мясцовага сябры БНФ Віктара Марчыка і грамадскіх актывістаў Міхаіла Сошкі і Алеся Масюка прыйшлі супрацоўнікі Слонімскага РАУС Сяргей Мароз і Віктар Адамчык з позвамі і патрабаваннямі з’явіцца ў гэты дзень а 18 гадзіне ў міліцыю.

слонімНа пытанне, чаго і за што выклікаюць хлопцаў у міліцыю, супрацоўнікі РАУС сказалі для прафілактычнай гутаркі да начальніка міліцыі Уладзіміра Васько. У РАУС усім тром слонімцам было прапанавана азнаёміцца і паставіць подпісы пад пратаколам афіцыйнай перасцярогі пра недапушчальнасць правядзення масавага мерапрыемства.

Подпісы слонімскія грамадскія актывісты ставіць адмовіліся.

Тады міліцыянты ўручылі ім позвы ў РАУС на нядзелю, 25 кастрычніка, на 13.40. Маўляў, усіх выклікаюць у якасці сведак, але па якой справе супрацоўнік міліцыі Ігар Клыбік не растлумачыў. Адным словам, слонімскія супрацоўнікі міліцыі выконваюць распараджэнні Лукашэнкі – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Снежань 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.