Партыя БНФ » Страшыня БНФ Рыгор Кастусёў асудзіў зьбіцьцё мірных пратэстоўцаў 25 кастрычніка
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Страшыня БНФ Рыгор Кастусёў асудзіў зьбіцьцё мірных пратэстоўцаў 25 кастрычніка

Дададзена 26.10.2020 8:41:22 | 374 праглядаў

25 кастрычніка ў Менску і іншых гарадах Беларусі адбыліся мірныя дэманстрацыі пратэсту супраць палітыкі Лукашэнкі. На заклік Сьвятланы Ціханоўскай, якая знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі, на вуліцы выйшлі дзесяткі тысяч беларусаў, каб выказаць нязгоду са злачыннымі дзеяньнямі рэжыму, што ўтрымлівае ўляду шляхам фальсіфікацыяў і гвалту. Страшыня БНФ Рыгор Кастусёў асудзіў жорскі гвалт у дачыненьні да ўдзельнікаў мірных акцыяў пратэсту.

Шматтысячныя вулічныя пратэсты адбываюцца ўжо адзінаццатую нядзелю запар пасьля выбараў прэзыдэнта.

гвалт на вуліцах Менску 25 кастрычнікаГэтым разам напрыканцы мірнай дэманстрацыі ў Менску ўлады ўжылі жорсткі гвалт у дачыненьні да мірных пратэстоўцаў: міліцыянты стралялі гумовымі кулямі, кідалі сьветлашумавыя гранаты, зьбівалі людзей дубінкамі, разганялі народ, урываліся ў кватэры, дзе беларусы хавалі людзей, ратуючы іх ад крывавага разгону.

Старшныя Партыі БНФ Рыгор Кастусёў выступіў з асуджэньнем міліцэйскага гвалту пры жорсткім падаўленьні пратэстаў 25 кастрычніка. У камэнтары прэс-службе Партыі БНФ лідэр партыі заявіў:

кастусёў 5-          Адказнасьць за новы віток гвалту на вуліцах Менску палягае асабіста на Аляксандры Лукашэнку. Менавіта ягоная палітыка непрыняцьця новай палітычнай рэчасінасьці і ёсьць прычынай цяперашняга крызысу. Лукашэнка і ягоны рэжым канчаткова страцілі падтрымку людзей – нават тых, хто можа быць і падтрымліваў іх да гэтай хвалі забойстваў і насільля, да таго, як вуліцы былі залітыя крывёю мірных дэманстрантаў.

Цяпер для ўсіх відавочна, што гэты рэжым, які тырмаецца выключна на зьбіцьці людзей – ён не патрэбны беларусам. Усё больш людзей далучаецца да справядлівых палітычных патрабаваньняў пратэстоўцаў, што выходзяць на вуліцы бараніць сваю свабоду і годнасьць.

Зараз для ўсіх відавочная крывадушнасьць нядаўніх абяцанак пра рэформу канстытуцыі, якая, па словах Лукашэнкі, “не пішацца на вуліцах”. Менавіта цяпер на вуліцах дубінкамі па сьпінах людзей і гумовымі кулямі рэжым спрабуе напісаць тое, што ён разумее пад “абноўленай канстытуцыяй”. Гэта тое, супраць чаго самаахвярна і цьвёрда выступае беларускі народ.

Цяперашняя новая хваля гвалту мае тэрарыстычную скіраванасьць, рэпрэсіі скіраваныя на застрашэньне людзей і спыненьне грамадзянскай актыўнасьці ды салідарнасьці, якая расьце ў беларускім грамадстве. Гэткія дзеяньні ўладаў нясуць неясьпеку для краіны і могуць прывесьці да развалу беларускай дзяржавы.

Першым крокам для выхаду з цяперашняга крызысу павіннае быць спыненьне гэтага нематываванага гвалту і рэпрэсіяў, вызваленьне ўсіх палітвязьняў і пачатак перамоваў паміж бакамі канфлікту. Толькі шляхам перамоваў і дыялёгу можна вырашыць гэтую небясьпечную крызысную сытуацыю. Адмова ад дыялёгу і стаўка на гвалт пагражае непапраўнымі палітычнымі наступствамі.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Лістапад 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.