Партыя БНФ » Дэмакратычныя партыі не будуць здаваць спісы партыйцаў у міністэрства
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Дэмакратычныя партыі не будуць здаваць спісы партыйцаў у міністэрства

Дададзена 26.10.2020 12:35:06 | 403 праглядаў

26 кастрычніка пяць палітычных партый Беларусі агучылі супольную заяву з нагоды незаконнага патрабавання міністэрства юстыцыі аб прадстаўленьні персанальных спісаў чальцоў палітычных партыяў.

лагатыпы-партыяў-logo-adsУ заяве адзначаецца, што прадастаўленне персанальных спісаў не прадугледжанае законам, а згодна з артыкулам 3 закона “Аб палітычных партыях”,  патрабаванне аб указанні ў афіцыйных дакументах на прыналежнасць або непрыналежнасць грамадзяніна да той або іншай палітычнай партыі не дапускаецца. Партыі заяўляюць намер прадставіць у Міністэрства юстыцыі толькі тыя дакументы, прадастаўленне якіх прадугледжанае законам.

Падчас прэзэнтацыі заявы для прэсы кіраўнікі партыяў заявілі, што незаконны запыт персанальных дадзеных сябраў партый расцэньваюць як пагрозу прэсінгу на актывістаў, а асабліва на тых партыйцаў, якія працуюць на дзяржаўных прадпрыемствах. Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў падчас прэс-канфэрэнцыі  адзначыў, што гэтая найбольш маштабная праверка дзейнасці партыяў адбываецца на асабісты загад Лукашэнкі, які публічна даручыў Міністэрству юстыцыі разабрацца з тымі партыямі, якія заклікалі да вызваленьня палітвязьняў ды да спыненьня катаваньняў і гвалту.

Заява падпісаная кіраўнікамі Партыі БНФ, АГП, БСДП (Грамада), Партыі левых “Справядлівы свет”, партыі “Зялёныя”.

СУПОЛЬНАЯ ПАЗІЦЫЯ ПАЛІТЫЧНЫХ ПАРТЫЙ ПА ЗАПЫЦЕ МІНІСТЭРСТВА ЮСТЫЦЫІ АБ ПРАДАСТАЎЛЕННІ ПЕРСАНАЛЬНЫХ ДАДЗЕНЫХ ЧАЛЬЦОЎ ПАРТЫЙ

Беларускімі палітычнымі партыямі атрыманы запыты з Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прадаставіць інфармацыю аб “персанальнай колькасці партыі (спісы, пратаколы і іншыя дакументы)”, а таксама  дакументы пра дзейнасць арганізацыйных структур партыі (дадзеныя пра склад выбарных органаў, спісы, пратаколы ды іншае).

Гэтыя запыты з’яўляюцца працягам найбольш маштабнай у гісторыі Беларусі праверкі партыйных структур, якая вядзецца цяпер рэгіструючымі органамі. Старт гэтай кампаніі быў дадзены Аляксандрам Лукашэнкам у выглядзе распараджэння правесці “перарэгістрацыю партый”. Пры гэтым ім яшчэ да пачатку праверкі было безпадстаўна і бяздоказна заяўлена, што партыі адхіліліся ад сваіх статутаў і праграм, падпісаўшы 10 верасня 2020 г. супольную заяву пра неабходнасць спыненення гвалту ў краіне, расследвання забойстваў, збіццяў ды катаванняў і ўрэгулявання канфлікту шляхам дыялогу.

У каментарах Міністэрства юстыцыі таксама прадастаўляе праверку, якая праводзіцца цяпер, менавіта як “перарэгістрацыю”, што не прадугледжана заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Беларускія палітычныя партыі заяўляюць, што ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб палітычных партыях” і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь. У тым ліку кожная партыя штогод да 1 сакавіка прадстаўляе прадугледжаныя законам справаздачы пра колькасны склад, наяўнасць арганізацыйных структур, кіруючыя і кантрольна- рэвізійныя органы ды інш.

Цягам верасня азначаныя звесткі з прыкладаннем завераных дакументаў былі паўторна прадастаўлены паводле патрабавання органаў юстыцыі. Падчас гэтай праверкі ўжо вынесена пісьмовае папярэджанне Беларускай партыі “Зялёныя”.

Міністэрства юстыцыі ў трэці раз за кароткі перыяд патрабуе тыя ж самыя дакументы. Гэтым разам безпадстаўна патрабуючы спісы членаў палітычных партый.

Запатрабаванне інфармацыі аб “персанальнай колькасці партый” не прадугледжана заканадаўствам і наўпрост супярэчыць ч. 3 арт. 3 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб палітычных партыях”, згодна з якой патрабаванне аб указанні ў афіцыйных дакументах на прыналежнасць або непрыналежнасць грамадзяніна да той або іншай палітычнай партыі не дапускаецца. Згодна з ч. 2 арт. 6  Закона, умяшальніцтва  дзяржаўных органаў і службовых асобаў у дзейнасць партый не дапускаецца.

Закон прадугледжвае прадастаўленне спісу заснавальнікаў партыі падчас дзяржаўнай рэгістацыі (што і было зроблена кожнай партыяй падчас праходжання рэгістрацыі), іншыя прычыны для запатрабавання персанальных звестак і спісаў членаў не прадугледжаны. Норму пра пазбяганне дадатковых абцяжарваючых патрабаванняў, у тым ліку датычна пацвярджэння колькаснага складу партый, утрымлівае п. 76 Кіруючых прынцыпаў рэгулявання дзейнасці палітычных партый, якія зацверджаныя АБСЭ і Венецыянскай камісіяй Савета Еўропы пры ўдзеле Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Апроч таго, звесткі пра партыйную прыналежнасць грамадзян уваходзяць у сферу пернасальных дадзеных, таямніца якіх ахоўваецца законам і неабгрунтаваны збор ды назапашванне якіх з’яўляецца проціпраўным дзеяннем.

Ва ўмовах вострага палітычнага крызіса, які суправаджаецца гвалтам, адвольнымі затрыманнямі, катаваннямі, звальненьямі і прымусам да палітычных апанентаў, збіранне персанальных дадзеных пра членаў партыі можа ўтвараць пагрозу для асабістай бяспекі партыйных актывістаў.

Папярэдні досьвед сведчыць, што органамі юстыцыі шырока практыкуецца перадача персанальных дадзеных членаў партый іншым дзяржаўным органам, у тым ліку органам унутраных справаў (як быццам бы для дадатковай праверкі). З улікам гэтага, ёсьць падставы меркаваць, што сабраныя звесткі пра членаў апазіцыйных партый могуць быць скарыстаны адпаведнымі органамі супраць іх і выявіцца ў нанясенні шкоды правам і законным інтарэсам членаў палітычных партый.

З улікам выкладзенага і кіруючыся нормамі арт. 27 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб палітычных партыях” мы, прадустаўнікі беларускіх палітычных партый рознай ідэалагічнай скіраванасці:

  • Асуджаем кампанію Мінюста па пераследу палітычных партый за іх акрэсленую палітычную пазіцыю адносна сітуацыі ў краіне;
  • Лічым, што дадзеная кампанія можа прывесці да поўнага знішчэння палітычных партый у Беларусі;
  • Заяўляем, што Мінюсту будуць прадастаўлены дакументы ў поўным аб’ёме, якія маюцца ў палітычных партыях і прадастаўленне якіх прадугледжанае Законам Рэспублікі Беларусь “Аб палітычных партыях”;
  • Заяўляем, што прадастаўленне персанальных спісаў членаў партый не адапвядае Закону Рэспублікі Беларусь “Аб палітычных партыях”;
  • Прапануем Міністэрству юстыцыі арганізаваць сустрэчу з прадстаўнікамі ўсіх палітычных партый Рэспублікі Беларусь для абмеркавання сітуацыі, якая склалася, а таксама для абмеркавання перспектыў прыняцця новай рэдакцыі Закона “Аб палітычных партыях”.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Лістапад 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.