Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў: “Праблемы эканомікі вымусяць Лукашэнку да перамоваў”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў: “Праблемы эканомікі вымусяць Лукашэнку да перамоваў”

Дададзена 31.10.2020 12:31:08 | 296 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў прагназуе сыход нелегітымнай улады праз 2-3 месяцы.

Кастусёў 32Вялікія праблемы эканомікі вымусяць Аляксандра Лукашэнку пайсці на перамовы, – кажа Рыгор Кастусёў у камэнтары Беларускаму Радыё Рацыя:

– Беларусь у бліжэйшы час чакае эканамічны калапс. Праз дубінку эканомікай кіраваць немагчыма. Дубінкай можна разагнаць людзей, можна забіць чалавека, а эканоміка працуе зусім па іншых правілах. Вось калі Лукашэнка гэта зразумее, тады ён будзе вымушаны пайсці на перамовы.

На думку палітыка, існуе і другі варыянт сыходу дыктатара – Лукашэнку здасць яго ж атачэнне:

– Для Лукашэнкі гэта будзе самы горшы варыянт, калі яго атачэнне проста яго здасць. Або здасць атачэнне, якое асабіста вакол яго, або здасць яго сілавым структурам іншай краіны. Я маю на ўвазе Крэмль.

Паводле Рыгора Кастусёва, паводзіны Лукашэнкі ўсё больш і больш расхістваюць грамадства, а неадэкватныя рашэнні небяспечныя не толькі яго праціўнікам але і прыхільнікам.

Цалкам размову са старшынём Партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым слухайце на сайце Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Лістапад 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.