Партыя БНФ » Сябра Сойму БНФ Юрый Чавусаў: “Лукашэнка ладзіць свой “усебеларускі сход” каб стварыць ілюзію легітымнасьці дзеля мабілізацыі сваіх нешматлікіх прыхільнікаў”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сябра Сойму БНФ Юрый Чавусаў: “Лукашэнка ладзіць свой “усебеларускі сход” каб стварыць ілюзію легітымнасьці дзеля мабілізацыі сваіх нешматлікіх прыхільнікаў”

Дададзена 01.11.2020 3:29:14 | 787 праглядаў

Людзі на вуліцах крычаць: сыходзь, цябе ніхто не абіраў прэзідэнтам, а ён у адказ: а давайце лепш не пра ўзурпацыю ўлады ці пра мой сыход паразмаўляем, але пра што-небудзь іншае – да прыкладу, пра змены ў Канстытуцыі. Лукашэнка загадаў рыхтавацца да Усебеларускага народнага сходу – паведамляе тэлеканал Белсат.

Ek7j8JBXYAAVpG9Хто хоць дакранецца да вайскоўца, павінен прынамсі застацца без рук, бо адступаць далей няма куды! Пагрозамі ды абразамі Лукашэнка анансаваў працяг дыялогу з беларускім народам:

«Тым, хто сёння выходзіць на чыгунку, тым, хто вешае фашысцкія прапары на электралініі, словам, тыя, хто намагаецца сёння разбурыць, дэстабілізаваць інфраструктуру дзяржавы, павінны ведаць: ад сённяшняга дня, асабліва ў кватэрах грамадзянаў, куды яны хаваюцца, мы ў палон нікога не бяром!»

Апафеозам жа гэтага «дыялогу» мае стацца шосты Усебеларускі народны сход, рыхтавацца да якога Лукашэнка і загадаў сёння. Ачоліў арганізацыйны камітэт прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка. Мясцовыя аргкамітэты маюць стварыць Менскі гарвыканкам і ўсе аблвыканкамы.

«У гэткага тыпу персаналісцкіх дыктатураў наўпроставая сувязь і размова дыктатара з народам падставовая. Таму яны заўсёды шукаюць масавай легітымнасці ці стварэння візіі гэтай масавай легітымнасці, адсюль з’яўляюцца гэтыя 80 %. І таксама дыктатарам важна імітаваць гэтую наўпроставую размову з народам. І вось Усебеларускі народны сход і імітуе гэты народ», – тлумачыць палітолаг Андрэй Ягораў.

Зрэшты, імітаваць народ Лукашэнку ўдаецца не найлепшым чынам, апошнім часам пагатоў. Гэтак, мітынгі на падтрыманне цяперашняга рэжыму шматкроць меншыя за акцыі тых, хто выходзіць супраць. А праўладны мегамітынг 25-га кастрычніка, які нібыта меў сабраць да трохсот тысяч прыхільнікаў Лукашэнкі, і наагул у апошні момант адмянілі. Афіцыйна – каронавірус, неафіцыйна – ніхто не хацеў ехаць нават пад пагрозамі ці дзеля прэміяў.

«Сход выконвае яшчэ і другую функцыю – гэта мабілізацыя прыхільнікаў. Мы бачым, як спадарыня Ціханоўская ўдала мабілізуе сваіх прыхільнікаў на маршы – нават гэткімі заявамі, як Народны ўльтыматум, што быў на мінулым тыдні. Лукашэнку не застаецца анічога іншага, як толькі прыдумляць нейкія крокі, якія б прадэманстравалі ягоным прыхільнікам, што іх насамрэч не 3 %, а хоць нейкая частка ў грамадстве», – заўважае палітолаг, сябра Сойму БНФ Юрый Чавусаў.

Ужо да 20-га лістапада рэспубліканскі арганізацыйны камітэт мае атрымаць вынікі грамадскага абмеркавання актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця краіны. Вось толькі ці гатовы Лукашэнка пачуць не толькі сваіх прыхільнікаў, але і тых, хто сёння пратэстуе на вуліцы супраць узурпацыі ўлады і ґвалту з мірных грамадзянаў? І ці пакліча іх на сход, каб ён стаўся сапраўды ўсебеларускі?

Жыхары Менску дзеляцца меркаваннямі:

«Ну, наўрад ці, я думаю. Чаму? Ну вы ж бачыце, што робіцца. Наўрад ці будзе нейкі дыялог – канкрэтны, зразумелы. Калі б ён быў да яго гатовы, то, хутчэй за ўсё, ён бы ўжо даўным-даўно здарыўся».

«За 26 гадоў назбіралася шмат пытанняў да яго, разумееце? Калі яму наўпрост у вочы казаць, чалавек жа будзе хлусіць, разумееце? Будзе хлусіць, бо ён жа свайго народу баіцца! З аўтаматам бегае, хаваецца, інаўгурацыю ладзіць патаемна…»

«Ён вельмі добра і шмат баіцца. Вы ж зірніце: ён выступае толькі сярод сваіх людзей! Пасля таго выпадку на МЗКЦ, наколькі я памятаю, ён больш публічна ні з кім не выступаў».

Зрэшты, запрасіць на Усебеларускі народны сход таго-сяго з апазіцыі ўсё-ткі могуць, мяркуе палітолаг і юрыст Юрый Чавусаў. Дзеля дадатковай імітацыі легітымнасці сходу.

«На гэтым сходзе будуць, па-першае, прыхільнікі Лукашэнкі. А па-другое, туды будуць імкнуцца зацягнуць у вір гэтай лукашэнкаўскай сістэмы і прадстаўнікоў апазіцыі. Мы бачым, што робяцца жэсты ў бок Чэрачня, у бок іншых апазіцыйных палітыкаў – гэтак званай памяркоўнай апазіцыі: маўляў, прыходзьце да нас на Усебеларускі народны сход, мы будзем вас успрымаць як частку сістэмы», – тлумачыць Чавусаў.

Вось толькі дзе тут уласна беларускі народ? Месца тым, хто бачыць Беларусь без Лукашэнкі, на гэтым сходзе наўрад ці прадугледзелі.

Валера Руселік, «Белсат»

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Студзень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.