Прадстаўнікі сямі палітычных партыяў ухвалілі канцэпцыю новага закона “Аб палітычных партыях”Дададзена 31.10.2020 10:46:19 | 633 праглядаў У Мінску 28 кастрычніка адбыўся круглы стол, на якім быў абмеркаваны альтэрнатыўны праект закону аб палітычных партыях. У дыскусіі ўзялі ўдзел прадстаўнімі сямі з пятнаццаці зарэгістраваных у Беларусі палітычных партыяў.
– Мы абмяркоўвалі праект закона ад палітычных партыях. І пасля дзвюх гадзінаў абмеркавання мы прынялі канцэпцыю гэтага закона за аснову. Вельмі шмат слушных цікавых правак, якія маюць права на існаванне. Канешне, самае галоўнае, што мусіць быць у новай рэдакцыі закона, – гэта ўвядзенне дзяржаўнага фінансавання. Бо гэта аснова. Без гэтага партыі надалей будуць знаходзіцца ў маргінальным стане. Мы не выключаем таксама, што ў партый павінен з’явіцца новы адмысловы юрыдычны статус. Сярод узяўшых удзел у абмеркаванні праекту закону былі таксама прадстаўнікі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі, партыі левых „Справядлівы свет”, Партыі БНФ, Беларускай партыі Зялёныя, Рэспубліканскай партыі і іншыя – паведамляе Радыё Рацыя. Усяго прадстаўнікі 7 партый з 15 зарэгістраваных у Беларусі. Тэму круглага стала каментуе юрыст Юрый Чавусаў, які прадстіаўляў у дыскусіі пазыцыю Партыі БНФ:
Але пасля таго як у верасні Лукашэнка абрынуўся з жорсткай крыткай на адрас палітычных партыяў, тэма развіцця партыйнай сыстэмы і заканадаўства пра партыі ізноўку загучала. Узурпатар нават загадаў правесці “перарэгістрацыю” партый. І хоць такая працэдура заканадаўствам не прадугледжаная – міністэрства юстыцыі без правававых падставаў пачало праверку ўсіх партый, пачало накіроўваць запыты партыям з патрабаваннем прадставіць пратаколы ўсіх арганізацыйных структур і таксама персанальныя спісы партыцаў. Ва ўмовах гэткага прававога бязмежжа казаць пра ўдасканаленне заканадаўства пра партыі можна хіба што ва ўмоўным склоне – як пра варыянты развіцця партыйнай сыстэмы пры змене палітычнага рэжыму на дэмакратычны.. А тыя рэформы, якія цяперашні рэжым можа прапанаваць – яны ў лепшым выпадку будуць дэкаратыўныя, альбо ў горшым варыянце – скіраваныя на далейшае абмежаванне партыяў ці знішчэнне легальнай палітычнай апазіцыі. Праект які быў вынесены на абмеркаванне на сёняшнім круглым стале – гэта дакумент, які канцэптуальна адрозны ад мінулагодніх дыскусіяў у мінюсце: ён не грунтуецца на цяперашняй рэдакцыі закона “Аб палітычных партыях”. Аўтары законапраекта ўзялі за аснову тую вэрсію беларускага закона, якая была прынятая ў 1994 годзе і была заснаваная на тагачаснай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Такім чынам, гэты праект не толькі вырашае наяўныя праблемы закона ў частцы стварэння і дзейнасці партый (у тым ліку ўводзячы канцэптуальныя новаўвядзеннні датычна дзяржаўнага фінансавання), але і вяртае заканадаўства ў гэтай сферы ў рэчышча легітымнай канстытуцыі. Партыя БНФ выступае за прадстаўнічую дэмакратыю, заснаваную на шматпартыйнай канкурэнцыі і выбарах паводле зьмешанай прапарцыйна-мажарытарнай cыcтэмы. Канцэптуальная рамка еўрапейскай традыцыі рэгулявання партый замацаваная ў кіруючых прынцыпах АБСЕ і Савета Еўропы, якія фіксуюць стандарты што да права людзей на ўтварэнне партый, стандарты фінансавай празрыстасці, дзяржаўнай абароны партый як важнага інстытута палітычнай сыстэмы. Прапанаваны законапраект сам па сабе не вырашае задачы пабудовы дэмакратыі ў Беларусі, але можа быць адным з элементаў таго заканадаўства, якое будзе спрыяць фармаванні ў Беларусі плюралістычнай дэмакратычнай сыстэмы – разам з выбарчым законам, легітымнай Канстытуцыяй ды іншымі інстытуцыямі прававой дзяржавы. У гэтым сэнсе праект ёсць важнай напрацоўкай на будучыню - сказаў сябра Сойму БНФ Юрый Чавусаў у камэнтары газэце “Новы Час“. |
|
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|