Партыя БНФ » Берасьцейскі актывіст БНФ Віктар Клімус: “Штрафамі і суткамі людзей не запужаць”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Берасьцейскі актывіст БНФ Віктар Клімус: “Штрафамі і суткамі людзей не запужаць”

Дададзена 02.11.2020 4:38:48 | 189 праглядаў

Штрафамі і суткамі людзей не запужаць. У гэтым перакананы берасцейскі грамадскі дзеяч, актывіст БНФ Віктар Клімус.

Віктар Клімус„Улада прапаноўвае марафоны з 15 на 15 сутак, але гэта ўсё роўна не мяняе настрой тых, хто выходзіць на пратэсты,” — адзначыў Віктар Клімус.

– Адзінае, што тыя, хто падвешаны на нейкія крымінальныя артыкулы, ці маюць папярэджанне за некалькі адміністрацыйных справаў, яны, канешне, больш акуратна сябе паводзяць, але гэта не значыць, што яны не ўдзельнічаюць у іншых формах змагання, у тым ліку і эканамічных – байкот выплатаў у падатковую, выплатаў у бюджэт, страйкі на прадпрыемствах.

„Калі ўдзельнікаў пратэстаў далей будуць караць штрафамі і суткамі, то верагодна, што ў адзін момант людзі перастануць плаціць падаткі,” — дадаў Віктар Клімус.

Цалкам размову з Віктарам Клімусам слухайце на сайце Беларускага Радыё Рацыя

Лістапад 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.