Партыя БНФ » На Свіслаччыне працягваюць ушаноўваць паўстанцаў 1863 года
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


На Свіслаччыне працягваюць ушаноўваць паўстанцаў 1863 года

Дададзена 03.11.2020 12:05:19 | 230 праглядаў

На Свіслаччыне працягваецца ўшанаванне паўстанцаў 1863 года. Напомнім, што сёлета аргамітэтам было прынятае рашэнне не праводзіць традыцыйны фэст у адзін дзень. Людзей заклікалі ў розныя дні прыязджаць і прыходзіць у памятныя мясціны паўстанцаў невялікімі групамі.

Напярэдадні Дзядоў, у Дзень усіх святых, жыхары Свіслачы і актывісты Партыі БНФ з розных мясцьцінаў Гарадзеншчыны ўсклалі свечкі і паставілі знічкі да помніка Каліноўскага і на магілу ягонага брата Віктара Каліноўскага.

У гэты ж дзень Якушоўку і Свіслач з ушанаваннем наведала дэлегацыя актывістаў БНФ з Гародні. Аргкамітэт заклікае прыязджаць у памятныя мясціны і ўшаноўваць паўстанцаў у розныя дні – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

7

6

5

4

3

1

Лістапад 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.