Партыя БНФ » Ушанаванне памяці ахвяраў сталінізму на Віцебшчыне – пад пагрозай трапіць у міліцыю
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Ушанаванне памяці ахвяраў сталінізму на Віцебшчыне – пад пагрозай трапіць у міліцыю

Дададзена 02.11.2020 9:02:46 | 194 праглядаў

Сябры ініцыятывы “Хайсы-віцебскія Курапаты” распачалі цыкл памінальных імпрэзаў, якія традыцыйна ладзяцца ў пачатку лістапада.

Ушанаванне памяці ахвяр сталінізму, расстраляных каля вёскі Паляі, што ў Віцебскі раёне, ледзьве не скончылася ў пастарунку.

Распавяла ўдзельніца падзеяў Ірына Аляксандрава:

– Гэтае ўшанаванне памяці забітых, замучаных людзей вельмі важнае зараз. Гэта частка падзей гэтых рэвалюцыйных, што адбываюцца ў Беларусі сёння. Мы прыехалі, пачалі прыбіраць, ставіць свечкі, а тут прыйшоў старшыня сельсавета, абураўся : “А што вы тут робіце?” І пачаў тэлефанаваць у міліцыю.

Той самы старшыня Юрый Восіпаў колькі год таму нават ініцыяваў судовы працэс супраць старшыні абласной рады Партыі БНФ Канстанціна Смолікава, які разам з сябрамі ўсталяваў тут апошнія 5 крыжоў.

А самы першы крыж з’явіўся тут у лістападзе 1989 года, дзякуючы ініцыятыве Якава Рыжыка – удзельніка клуба аматараў гісторыі і культуры “Узгор’е”:

– Знайшлі сведак, якія тады яшчэ былі жывыя, знайшлі месца расстрэлаў. Сяргей Цярэнцьеў зрабіў крыж, усталявалі яго і зрабілі адкрыццё. А вакол нас стаялі дзядзькі ў скураных паліто і нешта здымалі ды запісвалі. Таму я кажу : “Дакументы ў іх недзе ёсць. І калі-небудзь мы іх пабачым!”

Але пакуль дакументы КДБ застаюцца таямніцай, і дагэтуль не вядомая нават дакладная колькасць людзей, расстраляных НКУСаўцамі падчас сталінскага тэрору. Паводле далёка не поўных дадзеных, у ваколіцах Віцебска былі расстраляны каля 2 000 тысяч чалавек – 757 беларусаў, 589 палякаў, 178 латышоў, 105 габрэяў, 60 рускіх, 29 літоўцаў… Звесткі пра гэта выкладзены на новым інфармацыйным стэндзе, усталяваным каля самаробнага мемарыяла ў Паляях.

Цалкам матэрыял слухайце на сайце Беларускага Радыё Рацыя

2020-11-02_Lipka_Palaji_F1

2020-11-02_Lipka_Palaji_F2

2020-11-02_Lipka_Palaji_F3

Лістапад 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.