Партыя БНФ » 1 лістапада ў цэнтры Слоніма затрымалі кіраўніка мясцовай суполкі БНФ Паўла Севасцьяна
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


1 лістапада ў цэнтры Слоніма затрымалі кіраўніка мясцовай суполкі БНФ Паўла Севасцьяна

Дададзена 02.11.2020 9:07:15 | 520 праглядаў

У нядзелю, 1 лістапада, у цэнтры Слоніма быў затрыманы грамадскі актывіст, кіраўнік гарадской суполкі БНФ “Адраджэньне” Павел Севасцьян.

Да яго пад’ехала міліцэйская машына з міліцыянтамі і спынілася. З машыны выйшаў падпалкоўнік міліцыі Вадзім Шчурскі і загадаў прайсці ў міліцэйскую машыну. На пытанне: за што вы мяне затрымліваеце, Шчурскі адказаў: “За тое, што 25 кастрычніка прымаў удзел у Слоніме ў несанкцыянаваным мітынгу каля помніка Льву Сапегу”.

Паўла Севасцьяна адвезлі ў міліцэйскі пастарунак, дзе маёр міліцыі Андрэй Гусар склаў пратакол.

Праз паўтары гадзіны актывіста адпусцілі. Цяпер, відаць, адбудзецца суд, дзе Паўла Севасцьяна пакараюць штрафам.

Павал Севасьцян

Пвадле Беларускага Радыё Рацыя

Чэрвень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.