Партыя БНФ » Краму нацыянальнай атрыбутыкі ў Воршы пазбаўляюць памяшканьня. Уладальнік: «Гэта палітычна матываваны ціск»
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Краму нацыянальнай атрыбутыкі ў Воршы пазбаўляюць памяшканьня. Уладальнік: «Гэта палітычна матываваны ціск»

Дададзена 04.11.2020 12:33:07 | 280 праглядаў

У Воршы не падоўжылі арэнду памяшканьня адзінай тутэйшай краме нацыянальнай атрыбутыкі і сувэніраў. Уладальнік, сябра сойму БНФ Ігар Казьмярчак, лічыць, што на арэндадаўцу «націснулі».

Тэрмін пагадненьня сканчаецца 30 лістапада. У гэты дзень «Цудоўная крама» зьбіралася адзначыць гадавіну свайго адкрыцьця – паведамляе Радыё Свабода.

Раней праверкай прадпрымальніцкай дзейнасьці мясцовага актывіста апазыцыі і праваабаронцы Ігара Казьмерчака займаўся Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў. Фінансавая міліцыя аштрафавала яго на 486 рублёў за парушэньне парадку гандлю. Тады забралі кампутар ды фінансавую дакумэнтацыю. Прадукцыя кантралёраў не зацікавіла.

За месяц да сканчэньня тэрміну арэнды ўладальнік памяшканьня паведаміў Казьмерчаку, што падаўжаць зь ім дамову ня будзе.

«Вядома ж, гэта палітычна матываваны ціск, — настойвае Казьмярчак. — Падобныя да нашай крамы ў краіне таксама высяляюць. У Менску спыніў сваю працу Symbal.by, у Берасьці — „Князь Вітаўт“. Цяпер, выглядае, мы трэція».

Казьмярчак кажа: пасьля таго як стала вядома пра праблемы крамы, вырасьлі продажы. Неабыякавыя гараджане прапанавалі ёй адразу некалькі памяшканьняў. Цяпер крама месьціцца ў гандлёвым цэнтры побач з чыгуначным вакзалам.

119E84EC-0B95-4057-A940-CA391FD679E1_cx9_cy0_cw82_w1023_r1_s

Лістапад 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.