Партыя БНФ » Пайшоў з жыцця праваабаронца з Маладэчна Аляксей Хвосцік
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Пайшоў з жыцця праваабаронца з Маладэчна Аляксей Хвосцік

Дададзена 04.11.2020 1:44:13 | 221 праглядаў

Пасля цяжкай хуткацечнай хваробы ў шпіталі 4 лістапада памёр праваабаронца, юрыст Маладзечанскай філіі Праваабарончага цэнтру “Вясна” Аляксей Хвосцік.

hvostik_alУправа БНФ смуткуе з прычыны сьмерці патрыёта і праваабаронцы Аляксея Хвосьціка, выказывае шчырыя спачуваньні родным, блізкім і паплечнікам спачылага.

Чалавек цікавага жыццёвага лёсу ён далучыўся да правабарончага руху напрыканцы 90-гадоў, а ў 2000 годзе прыйшоў у “Вясну”.

 

Да гэтага працаваў радыёінжынерам ў сакрэтным канструктарскім бюро, затым атрымаў дадатковую адукацыю і стаў юрыстам, а пазней і праваабаронцам. З’яўляўся дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў часоў станаўлення незалежнасці, уваходзіў у дэмакратычны клуб Маладэчанскага гарадскога Савета дэпутатаў. Быў сябрам руху БНФ “Адраджэнне”.

“Сёння пасля нядоўгай, але цяжкай хваробы не стала харошага сябра, добрага юрыста, калегі ўсіх праваабаронцаў Беларусі Аляксея Хвосьціка. Аляксею Васільевічу было толькі 73 гады. Нарадзіўся ён у брацкай Украіне, у г.Сумы. Прайшоў доўгі шлях ад радыёінжынера да юрыста і праваабаронцы. Ён дапамог вельмі вялікай колькасці людзей з Маладэчна і ўсяго рэгіёну адстойваць свае парушаныя правы. Вечная памяць табе, дружа!”піша ягоны калега і паплечнік па праваабарончым руху, актывіст БНФ Аляксандр Капуцкі.

Апошняе развітанне з Аляксеем Хвосцікам адбудзецца заўтра, 5 лістапада ў 10-30 у рытуальнай зале Мінскага крэматорыя на Паўночных могілках.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Лістапад 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.