Партыя БНФ » У Гародні праз COVID-19 пайшла з жыцьця Тацьцяна Маліноўская
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Гародні праз COVID-19 пайшла з жыцьця Тацьцяна Маліноўская

Дададзена 05.11.2020 11:05:18 | 155 праглядаў

Управа Партыі БНФ далучаецца да смутку з нагоды сумнае весткі, што прыйшла з Гародні.

malinouskaja201105-h1a60У Гародні не стала грамадска-культурнай дзеячкі Таццяны Маліноўскай. Яна памерла ў шпіталі ў выніку каронавіруса і ўскладнення хранічных хваробаў. У горадзе і за яго межамі Таццяну Маліноўскую добра ведалі як беларускую патрыётку, таленавітага выкладчыка, стваральніцу абласной філіі „Фонду імя Льва Сапегі”. Таццяна Маліноўская (дзявочае прозвішча Петухова) нарадзілася 14 лютага 1953 года ў Гародні. Скончыла СШ №2, пазней вучылася на гістарычна-педагагічным факультэце гарадзенскага педінстытуту. Працавала метадыстам абласнога Палацу піянераў, настаўніцай гісторыі, грамадазнаўства і беларускай літаратуры ў СШ №1, навуковым супрацоўнікам Гарадзенскага абласнога гістарычна-археалагічнага музея. Скончыла аспірантуру на кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту. Была загадчыцай аддзелу інстытуту „Гроднапраектрэстаўрацыя”.

З 1990 года Таццяна Маліноўская працавала выкладчыцай кафедры беларускай культуры Гарадзенскага ўніверсітэту. Вывучала архітэктуру Гарадзеншчыны, беларускае народнае мастацтва, выяўленчае мастацтва. Была адной з стваральніц і першай старшынёй (да 1999 года) Фонду падтрымкі дэмакратычных рэформ імя Льва Сапегі.

Была сябрам БНФ і дэпутатам гарадскога савету Гародні. У ліку невялікай колькасці дэмакратычных дэпутатаў шмат зрабіла для культурнага развіцця горада над Нёманам.

Таццяна Маліноўская была сапраўднай хрысціянкай, была ў групе гарадзенскай беларускамоўнай каталіцкай інтэлігенцыі. Цэлы час цікавілася грамадскім і культурным жыццём Гародні. Апошнія месяцы як звычайна выяўляла салідарнасць і неаднаразова са сваёй сціплай пенсіі ахвяравала сродкі для пацярпелых ад рэпрэсій.

Беларускае Радыё Рацыя выказвае шчырыя і глыбокія спачуванні сваякам і блізкім Таццяны Маліноўскай. Светлая памяць…

Лістапад 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.