Партыя БНФ » Міліцыянты ўварваліся ў кватэру Ніны Багінскай
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Міліцыянты ўварваліся ў кватэру Ніны Багінскай

Дададзена 05.11.2020 11:20:39 | 149 праглядаў

Як паведамілі СМІ і праваабронцы, каля 19.00 у кватэру славутай актывісткі Ніны Багінскай уварваліся людзі без апазнавальных знакаў. Яны заявілі, што павінны правесьці там сьледчы экспэрымэнт і што справа зьвязаная з унучкай Ніны Багінскай, якая пражывае разам зь ёю.

45056C6D-76AA-4994-BBD3-4DE08D143B94_cx0_cy7_cw0_w1023_r1_sНіна Багінская стала адным з сымбаляў мірных пратэстаў у Беларусі. Яна наведвае амаль усе акцыі зь вялікім бел-чырвона-белым сьцягам.

Як расказалі Свабодзе суседзі, спадарыня Багінская выклікала на невядомых людзей міліцыю. Неўзабаве ў кватэру падняліся каля дзясятка людзей у чорнай вопратцы, падобнай да адзеньня людзей, якія зьбіваюць удзельнікаў мітынгаў. Чалавек, як праводзіў вобшук, назваў сябе Стральцовым.

Адзін зь міліцыянтаў, які прыбыў на выклік Багінскай, сьцьвярджае, што яна ўдарыла яго табурэткай – паведамляе Радыё Свабода.

Па словах суседзяў, у пад’езьдзе было чуваць, што ў кватэры адбываецца сварка. Кватэру ахоўвалі некалькі чалавек. У двары дому Багінскай былі запаркаваныя два мікрааўтобусы. Сілавікі затрымлівалі людзей у двары, сярод іх быў і сын Багінскай.

Пасьля 21.00 праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў, што вобшук у кватэры скончыўся. З кватэры нічога не забралі, апрача сьцяга з балькона. Ніну Багінскую не затрымлівалі.

Сёньня ж на сходзе сябраў БНФ Маскоўскага раёна сябры Фронту выступілі з заявай салідарнасьці са спадырыняй Нінай Багінскай і з асуджэньнем ганебных дзеяньняў улады па перасьледзе вэтэрана беларускага адраджэнскага руху. Сход абраў спадарыню Ніну Багінскую дэлегатам маючага адбыцца ў суботу ХХ зьезду Партыі БНФ.

Варта адзначыць, што нядаўна пра Багінскую публічна выказаўся Аляксандр Лукашэнка. „Вы глядзіце толькі Ніну Багінскую не забірайце з плошчаў. Калі Ніну Багінскую забраць, апазіцыі не будзе. Няма каму будзе хадзіць!” — заявіў Лукашэнка падчас разгляду кадравых пытанняў 20 кастрычніка. „Я памятаю яшчэ Ніну Багінскую, жартам кажу, яна яшчэ ў службе бяспекі Пазняка працавала. Ну, малайчына. Яна перакананы чалавек. Ну што тут скажаш, яна перакананы. Так, яе погляды кардынальна разыходзяцца з нашымі. Але гэта перакананы чалавек. Яе ні ў якім разе нельга забіраць з вуліцы, таму што дэкарацыі знікнуць”, — заявіў Лукашэнка.

Ніна Багінская — дэмакратычны актывіст, удзельнічае ў пратэстных акцыях з 1988 года. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года стала адным з сімвалаў беларускага пратэсту. Багінскую неаднаразова затрымлівалі падчас вулічных акцый, у тым ліку на жаночых маршах гэтага года, і адбіралі ў яе бел-чырвона-белы сцяг.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Лістапад 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.