Партыя БНФ » Берасьцейскі актывіст БНФ Віктар Клімус: Канфіскаваную машыну па сённяшні дзень не вярнулі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Берасьцейскі актывіст БНФ Віктар Клімус: Канфіскаваную машыну па сённяшні дзень не вярнулі

Дададзена 06.11.2020 12:06:15 | 200 праглядаў

Так і не вярнулі ўласнае аўто берасцейскаму грамадскаму дзеячу, сябру Партыі БНФ Віктару Клімусу.

Яно было канфіскаванае па надуманым прычынам — стаяла ў няправільным для паркоўкі месцы. Але неафіцыйная прычына — за актыўную пазіцыю адносна вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, — распавёў сам актывіст:

– Адносна маёй маёмасці і канфіскаванай машыны міліцыянты чарговы раз даказалі, што права і нейкіх працэсуальных нормаў у Беларусі ўжо няма і ніхто іх не збіраецца выконваць. Прайшло два месяцы з моманту адміністрацыйнай справы, па якой машына канфіскоўвалася. Супрацоўнікі ДАІ выпісалі адвакату пропуск і дазвол забраць машыну, якая невядома чаму знаходзіцца на тэрыторыі РАУС.

Як адзначыў Віктар Клімус у камэнтары Беларускаму Радыё Рацыя, аўто не аддаюць адвакату, што парушае ўсе магчымыя нормы права. Сілавікі патрабуюць асабістай прысутнасці грамадскага дзеяча для перадачы маёмасці, што на дадзены момант фізічна немагчыма.

Віктар Клімус - аўто

Лістапад 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.