Партыя БНФ » У суботу ў Менску пройдзе ХХ Зьезд Партыі БНФ (XVI Зьезд ГА БНФ “Адраджэньне”)
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У суботу ў Менску пройдзе ХХ Зьезд Партыі БНФ (XVI Зьезд ГА БНФ “Адраджэньне”)

Дададзена 03.11.2020 9:34:47 | 242 праглядаў

7 лістапада ў Менску пройдзе справаздачна-выбарчы ХХ Зьезд Партыі БНФ (XVI Зьезд Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”).

бнф logoЗьезд БНФ пройдзе ў канфэрэнц-залі Менскага міжнароднага адукацыйнага цэнтру імя Ёханнеса Рау (IBB) па адрасе праспект газеты Праўда, 11 (станцыя метро Пятроўшчына).

Рэгістрацыя ад 10.00, пачатак працы зьезду – аб 11-й гадзіне.

Чарговы зьезд БНФ будзе мець справаздачна выбарчы характар – ён заслухае справаздачы дзеючага кіраўніцтва партыі, абаярэ на новы трохгадовы тэрмін старшыню БНФ і намесьнікаў старшыні, вызначыць склад рэвізійнай камісіі і склад Сойму Партыі БНФ ды руху БНФ “Адраджэньне”, які зьяўляецца кіруючым органам аб’яднаньня ў пэрыяд паміж зьездамі.

Па словах дзеючага старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, ХХ зьезд Партыі БНФ адбываецца ў лёсавызначальны пэрыяд беларускай гісторыі: “Чарговы зьезд БНФ адбываецца ў вельмі напружаны час. У краіне адбываецца небывалы грамадзкі ўздым, але таксама і нечуваная хваля рэпрэсіяў, якія закранулі тысячы і тысячы беларусаў. За кратамі па крымінальнай справе знаходзіцца сябра Сойму БНФ Вітольд Ашурак. Штарфы, затрыманьні і арышты, ператрусы, шматлікія крымінальныя справы, адміністрацыйны перасьлед – гэта тое, чым цяпер улада адказвае на ўздым грамадзянскай сьвядомасьці беларускага народу. Гэта вызначае цяпер грамадзкую атмасфэру ў краіне ў час правядзеньня зьезду” – сказаў Рыгор Кастусёў.

Як чакаецца, з вітальным зваротамі да ўдзельнікаў зьезду зьвернуцца прадстаўнікі беларускіх і замежных арганізацыяў-партнэраў БНФ.

Як паведамляе управа Партыі БНФ, на прасяджэньне вышэйшага органа партыі і грамадзкага аб’яднаньня будуць вынесеныя шэраг праектаў пастановаў, у якіх прапануецца акрэсьліць пазыцыю партыі па надзённых пытаньнях грамадзка-палітычнага жыцьця краіны. На зьезд вылучаныя дэлегаты з ўсіх рэгіёнаў Беларусі.

Мінулы справаздачна-выбарчы зьезд БНФ адбыўся ў 2017 годзе. На ім старшынём Партыі БНФ і Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне” быў абраны Рыгор Кастусёў, былі прынятыя некалькі рэзалюцыяў ды заяваў. Пазачарговы ХІХ зьезд БНФ у 2019 годзе меў перадвыбарчы характар, на ім вылучаліся кандыдаты ў дэпутаты, перавыбараў кіраўніцтва не праводзілася.

З улікам пашырэньня каранавіруснай інфэкцыі дэлегаты зьезду будуць забяспечаныя сродкамі дызынфекцыі, аднаразовымі маскамі ды пальчаткамі. Згодна з рэкамэндацыямі Міністэрства юстыцыі для тых дэлегатаў, якія знаходзўяцца на самаізаляцыі праз каранавірус, будзе арганізаваны ўдзел у пасяджэньні шляхам відэаканфэрэнцыі пры дапамозе інтэрнэт-сувязі.

Акрэдытацыя журналістаў:

Ласкава запрашаем прадстаўнікоў прэсы, якія маюць намер асьвятляць ХХ Зьезд Партыі БНФ, накіроўваць заяўкі па акрэдытацыю з пазначэньнем сродку масавай інфармацыі і прозвішча накіраваных рэдакцыяй журналістаў да 21:00 вечара 6 лістапада на мэйл прэс-службы БНФ  press@narodny.org.

Пры неабходнасьці будзе магчымасьць акрэдытавацца непасрэдна на месцы падзеяў 7 лістапада ад 10:00 да 11:00 за сталом рэгістрацыі гасьцёў зьезду. Па пытаньнях акрэдытацыі зьвяртайцеся да адказнага сакратара Управы Зьм. Салошкіна +375291845012   

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Лістапад 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.