Партыя БНФ » Адказнасць за смерць Рамана Бандарэнкі палягае асабіста на Лукашэнку
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Адказнасць за смерць Рамана Бандарэнкі палягае асабіста на Лукашэнку

Дададзена 13.11.2020 6:09:51 | 153 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў зрабіў палітычную заяву з нагоды гібелі Рамана Бандарэнкі, усклаўшы адказнасьць за яго сьмерць асабіста на Аляксандра Лукашэнку, чыімі загадамі была створаная тэрарыстычная сыстэма, якая забіла патрыёта. “Пакараныя павінныя быць не толькі непасрэдныя выканаўцы, але і арганізатары разам з падбухторшчыкамі гэтага злачынства” – гаворыць Рыгор Кастусёў.

Нижэй падаецца цалкам тэкст заявы старшыні БНФ, апублікаваны ім у фэйсбуку:

Учора ў Менску пайшоў з жыцця беларус Раман Бандарэнка. Патрыёт загінуў, абараняючы колеры нацыянальнага сцягу. Ён быў забіты карнікамі, якія выконваюць пастаўленую Лукашэнкам палітычную задачу па запалохванні і знішчэнні беларускага грамадства, па пазбаўленні грамадзян іх фундаментальных правоў і свабодаў.

Смерць патрыёта сталася вынікам злачынных загадаў, якія аддаюцца цяпер праваахоўным органам палітычным кіраўніцтвам краіны – і выконваюцца гэтымі структурамі, не зважаючы на антызаконны і антычалавечы характар гэтых зверстваў. У краіне пануе тэрор супраць беларускага народу, сродкі прававой абароны людзей амаль знішчаныя.

Забойцы Рамана Бандарэнкі павінныя быць знойдзеныя, аддадзеныя пад суд і пакараныя. Пры гэтым пакаранню падлягаюць не толькі выканаўцы злачынства, якія збівалі і катавалі чалавека, але і арганізатары гэтай злачыннай сістэмы, разам з памагатымі і падбухторшчыкамі.

Пры цяперашнім рэжыме надзеі на пакаранне гэтай злачыннай групоўкі практычна няма. Мы бачылі, як засталіся непакараныя і іншыя злачынствы рэжыму, здзейсненыя па асабістым загадзе Лукашэнкі. Зверствы карнікаў абумоўленыя ў тым ліку іх пачуццём поўнай беспакаранасці.

Таму адказнасць за смерць Рамана Бандарэнкі палягае асабіста на Аляксандры Лукашэнку і на ягоным палітычным рэжыме, на створанай ім тэрарыстычнай сістэме, дзе праваахоўныя органы ператвораныя ў інструмент дзяржаўнага тэрору і катаванняў дзеля гвалтоўнага ўтрымання ўлады. Гэты рэжым павінны быць знішчаны. Адстаўка Аляксандра Лукашэнкі ёсьць першачарговай мэтай, дасягненне якой дазволіць пакараць забойцаў Рамана Бандарэнкі ды вінаватых ў іншых злачынствах.abd85948-e299-43eb-844c-92b8a68f5d58_cx0_cy6_cw0_w1023_r1_s

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.