Партыя БНФ » Заява Зьезду БНФ аб стасунках з іншымі палітычнымі сіламі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Заява Зьезду БНФ аб стасунках з іншымі палітычнымі сіламі

Дададзена 09.11.2020 12:23:56 | 176 праглядаў

Заява ХХ Зьезду Партыі БНФ

Аб прынцыпах БНФ у стаўленні да іншых палітычных сілаў дэмакратычнай апазыцыі

7 лістапада 2020г.

рукУ цяперашні час абуджэнне беларускага народу і яго абурэнне свавольствам ды гвалтам з боку дыктатарскага рэжыму суправаджаецца стварэньнем разнастайных грамадзкіх ініцыятываў. Побач з гуманітарнымі, праваабарончымі, сацыяльнымі ініцыятывамі і групамі ўзаемнай дапамогі паўстаюць  палітычныя аб’яднаньні, некаторыя з якіх заяўляюць пра сабе як пра будучыя палітычныя партыі. Партыя БНФ вітае гэтыя працэсы як прыкмету развіцьця грамадзянскай самасьвядомасьці і палітычнай культуры, што ёсьць важным чыньнікам умацаваньня нацыянальнай грамадзянскай супольнасьці.

Вялікі крэдыт даверу ад беларускага грамадзтва атрымала Сьвятлана Ціханоўская, як кандыдатка на выбарах прэзыдэнта, з чыім імём вялікая маса беларускіх грамадзянаў звязала свае надзеі на вызваленьне ад прыгнёту.

Партыя БНФ асуджае брутальны ціск уладаў на спадарыню Ціханоўскую і яе паплечнікаў, вітае і прадтрымлівае намаганьні гэтай палітычнай сілы дзеля дэмакратызацыі Беларусі, пацьвярджае сваю падтрымку патрабваньням правядзення новых сумленных выбараў усіх узроўняў.

Цяпер, калі значная частка паплечнікаў спадарыні Ціханоўскай знаходзіцца ў вымушанай эмііграцыі ці за кратамі, Партыя БНФ выказвае салідарнасьць з імі. Партыя БНФ высока ацэньвае намаганьні структур вакол спадарыні Ціханоўскай дзеля кансалідацыі беларускай дыяспары і заклікае іх каардынаваць сваю дзейнасьць з Радай БНР як легітымным палітычным дэпазытарам беларускай незалежнай дзяржаўнай традыцыі.

Партыя БНФ стаіць на пазыцыі дэмакратызму і кіруецца прынцыпам, што толькі вольная канкурэнцыя разнастайных палітычных сілаў на свабодных і сумленных выбарах можа быць асновай для гарманічнага руху беларускага грамадзтва да пабудовы вольнага ды заможнага жыцьця. Пры цяперашнім рэжыме няма магчымасьці для гэткага плюралістычнага ды вольнага спаборніцтва палітычных праграмаў розных партыяў. БНФ мае ўласную праграму і будуе стасункі з іншымі палітычнымі сіламі зыходзячы з каштоўнасьцяў Беларускага народнага фронту: свабоды, дзяржаўнай незалежнасьці і нацыянальна-культурнага Адраджэньня беларускай нацыі. Гэтыя каштоўнасьці стаяць па-над палажэньнямі любых партыйных праграмаў і ёсьць вышэйшымі за любыя інтарэсы асобных палітычных сілаў, а значыць – бясспрэчныя.  Сымбалем гэтых каштоўнасьцяў ёсьць бела-чырвона-белы сьцяг, які цяпер зрабіўся сьцягам беларускага пратэстнага руху і сьцягам супраціву дыктатуры.

Партыя БНФ з трывогай адзначае, што ва ўмовах грамадзкага ўздыму актывізаваліся і некаторыя антыбеларускія сілы, якія ў сёняшнім палітычным крызысе пабачылі шанец для ўвасабленьня сваіх плянаў што да дэмантажу беларускай дзяржаўнасьці і ліквідацыі Беларусі як сувэрэннай дзяржавы. Патураньне ўладаў гэтым сілам, некаторыя з якіх ужо заявілі пра намер стварыць свае палітычныя партыі антыбеларускага кшталту і прамаскоўскага кірунку, зьяўляецца недапушчальным.

Партыя БНФ заклікае ўсе дэмакратычныя аб’яднаньні Беларусі выразна і недвухсэнсоўна падтрымліваць прынцыпы незваротнасьці беларускай дзяржаўнай незалежнасьці, што ёсьць важнай зарукай адзінства дэмакратычнага руху. Асабліва важным і жыцьцёва неабходным БНФ лічыць патрэбу ўстрымацца ад якіх кольвек заклікаў што да расейскага ўмяшальніцтва ў цяперашні палітычны крызыс ў Беларусі: звароты якіх-кольвек палітычных сілаў па дапамогу да кіраўніцтва Расейскай Фэдэрацыі зьяўляюцца недапушчальнымі, пад якімі бы лёзунгамі такія звароты не рабіліся. Падобныя заклікі з боку дэмакратычных палітыкаў Партыя БНФ разглядае як праяву безадказнасьці і палітычнай нясьпеласьці, што можа прывесьці да трагічных наступстваў.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.