Партыя БНФ » Сябра Сойму БНФ Алесь Марачкін каментуе правядзеньне ў Беларусі новых выбараў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сябра Сойму БНФ Алесь Марачкін каментуе правядзеньне ў Беларусі новых выбараў

Дададзена 15.11.2020 12:30:13 | 285 праглядаў

Сябра Сойму БНФ Алесь Марачкін каментуе ў газэце “Народная воля” пэрспэктыву правядзеньня ў Беларусі новых выбараў:

Марачкін- Няма веры такім выбарам, якія будуць адбывацца па ініцыятыве дзейнага начальніка краіны. Спачатку Лукашэнка павінен падаць у адстаўку, і толькі тады прымацца рашэнне пра новыя выбары. Ну і адмяніць дзе-янне нелегітымнай Канстытуцыі. Такім чынам, тры пункты: першае – адстаўка, другое – вяртан-не Канстытуцыі 1994 года, трэцяе – выбары. А ўвогуле я за парламенцкую рэспубліку

- сказаў Алесь Марачкін у камэнтары газэце “Народная Воля”, нумар за 10 лістапада чытайце са сайце https://www.nv-online.info/newspaper.

Цягам апошніх месяцаў, пасьля выбараў прэзыдэнта, газэце забараняюць друкавацца на тэрыторыі Беларусі, не бяруць у шапікі, не даюць распаўсюджваць нумары ў рэгіёнах.

Раніцай 13 лістапада, у пятніцу шэраг невядомых асобаў разам з АМАПам наляцелі ў рэдакцыю «Народнай волі» і без прад’яўлення якіх-небудзь дакументаў канфіскавалі амаль увесь наклад газеты гэтага нумара.

Студзень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.