Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў агучыў у этэры афіцыйнага тэлебачаньня АНТ праўду пра памеры рэпрэсіяў у Беларусі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў агучыў у этэры афіцыйнага тэлебачаньня АНТ праўду пра памеры рэпрэсіяў у Беларусі

Дададзена 17.11.2020 8:28:25 | 257 праглядаў

11 лістапада старшыня Партыі БНФ узяў удзел у тэлеперадачы “ОбъективНо” на афіцыйным тэлеканале АНТ. Агонымі апанентамі ў спрэчцы былі сташыня ЛДПБ Гайдукевіч, праўладны палітоляг Шпакоўскі і былы палітвязнень Юрый Васкрасенскі, які быў падчас выбараў каардынатарам збора подпісаў за Віктара Бабарыку па адным з раёнаў Менску.

–– Рыгор Кастусёў агучыў тое, пра што кажа грамадскасць Беларусі: запатрабаваў вызваліць усіх палітвязнеў, расследаваць факты гвалту ў дачыненні да мірных пратэстоўцаў, агучыў лічбу рэпрэсаваных, якая цяпер складае ажно 20 тысяч чалавек. Агулам ён казаў пра тыя вострыя тэмы , якія абмінае ўвагай дзяржаўная журналістыка – так пракамэнтаваў вынікі ўдзелу апазыцыйнага палітыка на дзярж-ТБ беларускі партал “Будзьма!”.

Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў падзяліўся ўражаньнямі ад запісу на ОНТ. Вось што напісаў Рыгор Кастусёў па выніках удзелу ў тэлеперадачы:

- Сёння наведаў Менск – для запісу перадачы на ОНТ, дзе давялося паспрачацца з нашымі палітычнымі апанентамі датычна выхаду з цяперашняга грамадска-палітычнага крызісу. Мае суразмоўцы, як як мне падалося, лічаць “крызісам” тое, што людзі выходзяць на вуліцы на мірныя дэманстрацыі, а не фальсіфікацыю выбараў. І для іх “спыненне супрацьстаяння” – гэта значыць не спыніць амапаўскі гвалт, а спыніць мірныя пратэсты.

Нашае бачаньне іншае – людзі маюць права на мірны пратэст, а гвалт і катаванні супраць пратэстоўцаў павінныя быць спыненыя. Нідзе ў канстытуцыі, нават дзеючай цяпер, не запісана што людзей можна біць ды катаваць – наадварот, там запісана што людзі маюць права на свабоду сходаў, на свабоду думкі, на свабоду слова. Дык у першую чаргу дзяржава павінная гэтае права паважаць і не парушаць

“Дарожная мапа” выхаду з крызісу, прапанаваная БНФ у кастрычніку, не страціла сваю актуальнасць. Яна была апублікаваная ў “Народнай волі” – https://www.nv-online.info/download/259502/ але гэты нумар, як усе выпускі газэты цяпер, у шапікі не патрапіў. Ціск на СМІ ды журналістаў – гэта і ёсьць крызіс. Гвалт сілавікоў на вуліцах, катаванні, масавыя арышты тысяч людзей, сотні крымінальны справаў, поўнае ігнараванне прававых нормаў – гэта і ёсць крызыс.

Перадача на ОНТ будзе ўвечары, ідзе ў запісе. Я паспеў сказаць пра неабходнасць вызвалення ўсіх палітвязняў, у тымы ліку асабліва падкрэсліўшы што цяпер да адказнасці прыцягнутыя менавіта тыя людзі, якія на мясцовым узроўні ад імя пратэстоўцаў выходзілі на перамовы з мясцовымі ўладамі.

Назваў прозвішча Вітольда Ашурка, сябра Сойму БНФ, якому ўжо прад’яўленае абвінавачанне па крымінальнай справе. Сказаў пра катаванні, пра якія паведаміў Зміцер Дашкевіч, сказаў пра тое, што гэтыя зверствы асуджае ўсё грамадства. Паглядзім, што ў выніку войдзе ў перадачу.

ОНТ

Снежань 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.