Партыя БНФ » Берасьцейскія структуры БНФ прайшлі перарэгістрацыю і атрымалі новыя пасведчаньні ад упраўлення юстыцыі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Берасьцейскія структуры БНФ прайшлі перарэгістрацыю і атрымалі новыя пасведчаньні ад упраўлення юстыцыі

Дададзена 17.11.2020 8:52:06 | 643 праглядаў

Берасцейская арганізацыя Партыі БНФ знайшла памяшканне для юрыдычнага адрасу. Дзякуючы гэтаму пасьпяхова прайшлі перарэгістрацыю дзевяць гарадзкіх арганізацыйных структураў Партыі БНФ, што маюцца ў Берасьце.

БерасьцеБерасцейская абласная арганізацыя Партыі БНФ атрымала новы юрыдычны адрас, прайшла перарэгістрацыю ў абласным упраўленні юстыцыі і дзякуе за дапамогу ў пошуку памяшкання неабыякавым берасцейцам.

Па словах кіраўніка абласной арганізацыі Дзмітрыя Шыманскага, калі раней знайсці памяшканне для палітычнай партыі было вельмі складана – бізнэсмены проста баяліся звязвацца з “палітыкай”, – то цяпер берасцейцы актыўна адгукнуліся на заклік дапамагчы з пошукам памяшкання:

- Мы атрымалі больш за 20 рэкамендацый і канкрэтных прапаноў па пошуку памяшкання. Гэта былі і проста парады ад прадпрымальнікаў, якія самі арандуюць памяшканні, і прапановы ад бізнэсменаў, якія здаюць памяшканні ў арэнду. Мы дзякуем усім, хто адгукнуўся, за вашу дапамогу, за салідарнасць і словы падтрымкі!

Працягваць легальную дзейнасць цяпер змогуць не толькі абласная структура Партыі БНФ, але і Берасцейская гарадская арганізацыя, і 7 гарадскіх партыйных суполак – паведамляе гарадскі паблік “Віртуальны Брест“.

Даведацца больш пра дзейнасць партыі ў Берасьці: +375297242116 (Тэлеграм, Viber, WhatsApp), kupalinka_bnf@tut.by.

Старшыня Берасьцейскай арганізацыі БНФ Зьміцер Шыманскі з пасьведчаньнямі пра перарэгістрацыю

Старшыня Рады Берасьцейскай арганізацыі БНФ Зьміцер Шыманскі з новымі пасьведчаньнямі аб рэгістрацыі арганізацыі, што былі атрымааныя ў абласным упраўленьні юстыцыі.

Нагадаем, што паводле артыкула 10 закона Рэспублікі Беларусь “Аб палітычных партыях” партыі абавязаныя мець абласныя аддзяленьні ў большасьці абласьцеў Беларусі і ў горадзе Мінску, пры гэтым кожная партыйная структура (тэрытарыяльная арганізацыя ці першасная суполка) павінная мець юрыдычны адрас. Партыя БНФ гэтае патрабаваньне закона выконвае цалкам: зарэгістраваны статус маюць паўсотні арганізацыйных структур, уключна з чатрыма абласнымі і мінскай гарадской (да таго ж, грамадзкае крыло БНФ – Грамадскае аб’яднанне БНФ “Адраджэньне” мае яшчэ неккалькі дзясяткаў зарэгістраваных суполак).

Цягам апошніх двух месяцаў міністэрствам юстыцыі ды абласнымі ўпраўленьнямі юстыцыі ладзіцца буйнамаштабная праверка дзейнасьці БНФ, уключна з праверкай юрыдычных адрасоў аргструктур.

Студзень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.