Партыя БНФ » У кватэры актывіста БНФ Віктара Клімуса праведзены ператрус
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У кватэры актывіста БНФ Віктара Клімуса праведзены ператрус

Дададзена 18.11.2020 12:20:14 | 422 праглядаў

У панядзелак вечарам берасцейскі актывіст БНФ Віктар Клімус распаўсюдзіў у інтэрнэце інфармацыю пра тое, што ў ягоную кватэру спрабуюць трапіць невядомыя.

milНа момант здарэння ў памяшканні знаходзілася толькі ягоная жонка і дзеці, таму актывіст заклікаў неабыякавых берасцейцаў туды падысці, каб у выпадку чаго быць сведкамі:

– Пад пад’ездам сабралася міліцыя, прыгналі пажарную машыну, пастаянна з кімсьці перамаўляюцца па рацыі, ломяцца ў дзверы, грукаюць, пагражаюць, што будуць ламаць.

Праз некаторы час асобам у форме МУС РБ удалося трапіць у кватэру і пачаць вобшук. Да гэтага моманту каля кватэры ўжо паспела сабрацца „група падтрымкі” Віктара Клімуса:

– Заехалі да Клімуса, людзей сабралася чалавек 15-20. Выклікалі адваката, знайшлі ў натоўпе тэлефон нармальнага адваката, яна зайшла і ўсё там пачалося.

Стала вядома што ў выніку ператрусу кватэры Клімусаў канфіскавалі камп’ютар і два сцягі. У межах якой справы, пакуль не вядома. Віктар Клімус — кіраўнік культурніцкай пляцоўкі „Грунтоўня”, якую закрылі пасля выбараў і грамадска-палітычны актывіст з Берасця, удзельнік акцыяў пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў, перадае Беларускае Радыё Рацыя, Берасце.

Падазраваны па крымінальнай справе — у такім юрыдычным статусе зараз знаходзіцца берасцейскі грамадскі дзеяч Віктар Клімус, паведамляе радыё.

Папярэдне вядома, што справа можна быць звязаная з прымяненнем вадамёта падчас адной з дэманстрацый у Берасці, якая завершылася жорсткім разгонам пратэстоўцаў. З гэтай нагоды быў праведзены ператрус, — распавёў сам актывіст:

– Да канца я яшчэ не ведаю ўсіх акалічнасцяў, але, наколькі я разумею, дакументы ў іх былі па заведзенай крымінальнай справе на мяне, па гісторыі з вадамётам. Але чаму трэба было нешта шукаць і глядзець у маёй хаце, я не ведаю.

Віктар Клімус звярнуў увагу, што зараз дэталямі справы займаецца адвакат. Дакладны артыкул, паводле якога вінавацяць грамадскага дзеяча, невядомы.

Студзень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.