Заява БНФ: “Эканамічная і стратэгічная неабгрунтаванасць БелАЭС”Дададзена 18.11.2020 12:32:21 | 870 праглядаў ХХ зьезд Партыі БНФ агучыў пазыцыю з ацэнкай эканамічнай і стратэгічнай неабгрунтаванасці атамнай электрастанцыі, што пабудаваная ў Беларусі (публікуецца). Заява ХХ Зьезду Партыі БНФ Эканамічная і стратэгічная неабгрунтаванасць БелАЭС У сувязі з запускам першага блоку БелАЭС Партыя БНФ заяўляе, што як і раней лічыць дадзены праект небяспечным, эканамічна, экалагічна і энергетычна неабгрунтаваным. Мы лічым, што рэалізацыя дадзенага праекту нясе ў сабе вялікія рызыкі для беларускага народу, а таксама ўносіць расколіну ў добрасуседскія адносіны паміж Беларуссю з аднаго боку і Літвой ды Польшчай з іншага, што падрывае бяспеку і ўстойлівасць нашай краіны на рэгіянальным узроўні. Партыя БНФ лічыць неабходным патрабаваць ад ураду: - гарантаваць адкрытую і поўную інфармацыю аб бяспечнасці працы БелАЭС для беларускага грамадства; - прыняць усе неабходныя палітычныя і прававыя захады, каб адпрацаванае паліва з рэактараў БелАЭС у будучым пакінула межы Беларусі і захоўвалася ў краіне, якая паставіла паліва; - забяспечыць усе неабходныя захады, каб у будучым БелАЭС мела альтэрнатыўныя крыніца паставак паліва; - з моманту запуску рэактара і пачатку продажу электраэнергіі ў сеткі забяспечыць накапленне грашовых сродкаў ад рэалізацыі электрычнасці для далейшага вываду з эксплуатацыі станцыі і кампенсацыі тых магчымых стратаў і шкоды, якія могуць узнікнуць у выніку функцыянавання і спынення працы АЭС. 7 лістапада 2020г., Менск |
Навіны Моладзі БНФ
|
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|