Партыя БНФ » Заява: “Патрабуем безумоўнага вызваленьня палітвязьняў і спыненьня рэпрэсіяў!”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Заява: “Патрабуем безумоўнага вызваленьня палітвязьняў і спыненьня рэпрэсіяў!”

Дададзена 20.11.2020 3:01:11 | 968 праглядаў

Патрабуем неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў і спыненьня рэпрэсіяў!

Рэзалюцыя XХ Зьезду Партыі БНФ

7 лістапада 2020 году

У 2020 годзе беларускі народ, абураны злачыннымі маніпуляцыямі і махлярствам падчас выбарчай кампаніі, выйшаў на вуліцы дзеля дэманстрацыі пратэсту і нязгоды з нахабнымі фальсіфікацыямі. Нягледзячы на тое, што абсалютная большасьць акцыяў мелі мірны характар, улады кінулі супраць пратэстоўцаў вялізныя сілы МУС, і нават войскі, шырока ўжываючы зьбіцьцё, зброю, гумовыя кулі, вадамёты ды іншыя спецсродкі.

Была пралітая кроў беларусаў. Вядома пра забойства не меньш за трох пратэстоўцаў, сьмерці Аляксандра Тарайкоўскага, Аляксандра Віхора, Генадзя Шутава застаюцца не расследаваныя. Дзяржаўныя органы адмовіліся ўзбуджаць крымінальныя справы па шматлікіх выпадках катаваньняў і зьдзекаў. Па зьвестках правабаронцаў, не меньш за 17 тысяч беларусаў зазналі незаконныя затрыманьні і адміністрацыйныя арышты на суткі, за час выбарчай кампаніі і пасьля яе ўзбуджана не меньш за 900 крымінальных справаў, па якіх праходзяць тысячы грамадзян, больш за 120 з іх ужо прызнаныя правабаронцамі як палітвязьні – і гэтыя лічбы пастаянна павялічваецца.

ланцугНекалькі месяцаў у зьняволеньні знаходзяцца палітыкі Павал Севярынец і Мікола Статкевіч, зьняволеныя патнцэйныя кандыдаты у прэзідэнты і ўдзельнікі іх штабоў, назіральнікі, праваабаронцы, журналісты і мірныя пратэстоўцы. Пад перасьлед патрапілі сотні актывістаў БНФ, многія з іх зазналі арышты і катаваньні, супраць сябра Сойму Вітольда Ашурка высунутае крымінальнае абвінавачаньне па арт. 342 і арт. 364 Крымінальнага кодэкса (“Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак” ды “Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў”) і ён кінуты за краты. Шырока ўжываецца перасьлед і дыскрымінацыя прыхільнікаў свабоды па месцы працы (звальненьні), блюзнерскія спробы адабраць дзяцей у бацькоў, высылка апанентаў ўлады за мяжу і нядопуск грамадзян да вяртаньня ў сваю краіну. Праваахоўныя органы і органы крымінальнага перасьледу бяздзейнічаюць у дачыненьні да відавочных злачынстваў з боку улады і, наадварот, скіраваныя на задушэньне пратэстаў і ўціск супраць беларускага грамадства.

Беларусь з часоў бальшавіцкага тэрору і нацысцкай акупацыі не ведала такога маштаба зьверстваў. Агрэсіўная рыторыка і заклікі да гвалту правакуюць грамадзянаў да супраціву, што, у сваю чаргу, служыць сродкам эскаляцыі сутыкненьняў і перавядзеньня грамадзкага супрацьстаяньня ў стан адкрытага гвалтоўнага канфлікту. Абуральна тое, што гэтыя шматілікія недаравальныя злачынствы чыняцца ўладамі адначасова з крывадушнымі заклікамі да дыялогу.

Партыя БНФ заяўляе, што памер палітычных рэпрэсіяў, шырокае выкарыстаньне гвалту і правакацыяў сьведчыць пра намер гвалтоўна задушыць нязгоду народу з прыгнётам аўтарытарнай дыктатуры, што ўмацоўвалася 26 гадоў. Такім чынам рэжым адкрыта супрацьпаставіў сябе беларускаму народу, застрашаючы народ, ігнаруючы і падаўляючы яго волю.

У гэтай сытуацыі БНФ не бачыць іншага шляху выйсьця з вострага палітычнага крызысу, апроч перамоваў паміж бакамі грамадзкага супрацьстаяньня. Але безумоўнымі першымі крокамі да перамоваў павінныя быць:

1)         вызваленьне ўсіх палітвязьняў;

2)         спыненьне ўсіх крымінальных справаў і зьняцьцё абвінавачаньняў, пакараньняў і адміністрацыйных спагнаньняў з усіх удзельнікаў выбарчай кампаніі, мірных пратэстоўцаў, блёгераў, правабаронцаў, прадпрымальнікаў журналістаў і іншых пацярпелых ад рэпрэсіяў;

3)         узбуджэньне крымінальных справаў і расьследваньне забойстваў і катаваняў, што адбыліся падчас выбарчай кампаніі і пасьля выбараў;

4)         наданьне нормам Канстытуцыі пра свабоду сходаў сілы прамога дзеяньня і спыненьне ўсіх перашкодаў правядзеньню мірных акцыяў пратэсту;

5)         спыненне ўсіх форм перасьледу і незаконных абмежаваньняў прафэсійнай дзейнасьці журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі;

6)         стварэньне ўмоваў для працы Маскоўскага механізму АБСЭ і Савета ААН па правах чалавека па міжнародным расьледваньні падзеяў ад траўня 2020 г. у Беларусі.

Толькі пры рэалізацыі азначаных крокаў будуць створаныя ўмовы, пры якіх будзе магчымы мірны дыялёг пра будучыню Беларусі.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.