Партыя БНФ » Сябра Партыі БНФ Віктар Марчык: Улада давяла нашу медыцыну “да ручкі”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сябра Партыі БНФ Віктар Марчык: Улада давяла нашу медыцыну “да ручкі”

Дададзена 07.12.2020 10:05:19 | 582 праглядаў

У Беларусі склалася сур’ёзная сітуацыя з COVID-19. Хаця Лукашэнка нядаўна сказаў, што сітуацыя з каронавірусам у рэспубліцы няпростая, але яна знаходзіцца пад кантролем.

Марчык-800x400А вось што на гэты конт „Радыё Рацыя” сказаў сябра Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл, сябра Партыі БНФ Віктар Марчык:

– На фоне палітычнага і эканамічнага крызісу ў Беларусі на другі план адышла праблема з каронавірусам. Хаця ўлада па-ранейшаму замоўчвае рэальную статыстыку пра эмідэміялагічную катастрофу ў Беларусі, пра колькасць захварэўшых і памерлых.

Па той інфармацыі, напрыклад, якая даводзіцца да мяне жыхарамі горада Слоніма, а гэта можна параўнаць і з іншымі райцэнтрамі Беларусі, райбальніца ў Слоніме перапоўнена людзьмі з каронавірусам. Нават хворыя з тэмпературай і тыя, хто на 100 адсоткаў мае COVID-19 (не адчувае паху, ёсць тэмпература, кашаль) не шпіталізуюцца, так як няма месцаў у бальніцах. Прапануць піць таблеткі і лячыцца дома. Скарацілася і знаходжанне хворых на каранціне. Не робяцца тэсты і паўторныя тэсты, нават платна іх немагчыма здаць, бо яны адсутнічаюць у паліклініках. Гэта сам адчуў на сабе. Па неафіцыйнай інфармацыі ад слонімцаў, толькі ў маім горадзе ад каронавіруса памірае ў суткі па 5-8 чалавек. А амаль такую статыстыку даюць па ўсёй Беларусі.

Але ў гэтым віны нашых медыкаў няма. За 26 гадоў кіравання Лукашэнкі наша медыцына даведзена “да ручкі”. Таму што за гады лукашызма так і не знайшлося фінансавых сродкаў для таго, каб забяспечыць нашу медыцыну ўсім неабходным для нармальнай працы дактароў і малодшага медперсаналу. Таму што ўсе сродкі ішлі і ідуць на абарону сваёй персоны і для ўласных матацыклаў, машын, самалётаў. Сродкі ішлі на будаўніцтва лядовых палацаў, гульнёвых цэнтраў, рэзідэнцый, на ахову і прыслугу, а пра людзей яны не думалі і думаць ніколі не будуць. Таму і сітуацыя з каронавірусам у Беларусі даволі сур’ёзная. Ад яго кожныя суткі ў Беларусі памірае вельмі шмат людзей.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Студзень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.