Партыя БНФ » Актывіст Моладзі БНФ – пра сваю службу ў войсках НАТА: “Гэта не АДКБ – мяне не пашлюць страляць па мірных пратэстоўцах і абараняць дыктатара”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Актывіст Моладзі БНФ – пра сваю службу ў войсках НАТА: “Гэта не АДКБ – мяне не пашлюць страляць па мірных пратэстоўцах і абараняць дыктатара”

Дададзена 13.12.2020 11:00:56 | 1,122 праглядаў

Інтэрвію з актывістам Моладзі БНФ, які пайшоў служыць у войскі НАТА (пераклад на беларускую мову з нязначнымі скаротамі).

Мы задалі шэраг  пытанняў нашаму земляку, які ўжо некалькі гадоў крочыць у натаўскіх ботах па амерыканскай зямлі – атрымлівае веды інжынера-сапёра.

Igor– Пачнем з простага. Як ты трапіў у ЗША? Морам, сушай, па паветры? Чым заманіла цябе краіна?

– Прыляцеў у ЗША я ў лістападзе 2018-га, мама на той момант была ўжо некалькі гадоў замужам за амерыканскім украінцам. Калі шчыра, у мяне асабліва і выбару не было: мне было 17 гадоў і я ад’язджаў з бацькамі, было б дзіўна сказаць «Мама, тата, я застаюся». Хоць і на момант ад’езду я быў на бюджэтным навучанні Інжынернага факультэта БарДУ і ў мяне была дзяўчына, ад якой не вельмі хацелася з’яжджаць.

– Добра, а кім ты быў раней? Кажуць, што да таго, як ты ступіў на зямлю Black Lives Matter, Ігар займаўся хістаннем беларускага рэжыму… Калі гэта праўда, то якіх поспехаў ты дамогся на гэтай ніве?

– Праўда, праўда … У 2016 стаў сябрам Моладзі БНФ, а ў 2017 ужо быў у Радзе арганізацыі. Арганізацыя дала мне як і цікавы вопыт, так і вельмі шмат сяброў і знаёмых, з якімі трымаю кантакт і па гэты дзень. Займаліся мы шмат чым: ад школы палітычнага лідэра, дзе кожны жадаючы мог трапіць на сустрэчы з рознымі палітычнымі лідэрамі, журналістамі і пасламі іншых краін, да шматлікіх пікетаў і пратэстаў за правы беларусаў.

– Чым займаешся ў Амерыцы?

Спачатку па прыездзе я пачаў працаваць графічным дызайнерам у кампаніі па вытворчасці кастамнага адзення, бізнес-картак і іншай капіталістычнай атрыбутыкі. Таксама часцяком падпрацоўваў афіцыянтам. У нейкі момант мне захацелася паскорыць працэс атрымання грамадзянства і самым хуткім спосабам былі войскі ЗША. Ужо больш за год таму я падпісаў кантракт і звязаў сваё жыццё з Арміяй ЗША.

– Дык як жывецца натаўскаму жаўнеру з “ксівай” БНФ? Чаму цябе навучаюць тамтэйшыя генералы? 

– У прынцыпе, усё як і ў Беларусі. Спачатку ідзе ўчебка: курс стварэння з грамадзянскага чалавека жаўнера, а гэта 4 месяцы пастаяннага крыку і практычна без сувязі са знешнім светам, а таксама цяжкія фізічныя і маральныя выпрабаванні. Упэўнены, вы бачылі амерыканскія фільмы пра войска і бачылі іх учебку, пра гэта таксама можна паглядзець відэа на Ютубе. (Тут мы, натуральна., адразу прыгадалі класічную сцэну з фільма Стэнлі кубрыка «Суцэльнаметалічная абалонка»)

– Апішы свой звычайны дзень у амерыканскім войску. У колькі ўстаў, куды пайшоў, што еў?

– Тут ніхто цябе будзіць не будзе і карміць спецыяльна таксама. У прынцыпе, служба ідзе па звычайным працоўным графіку «5 праз 2». Раніцай – на працу, увечары – з працы. Адзінае, чаго не бывае на звычайнай працы, дык гэта абавязку ў 06:30 кожную раніцу наведваць групавую фізкультуру.

– Ці шмат у амерыканскай арміі рускамоўных салдат,  з краін былога Саюза? 

– У учебке сустракаў хлопца з Масквы і двух украінак, цяпер у маёй роце са мной служыць малдаванін і таджык. Што прыцягвае? Каго грамадзянства, а каго цікавая кар’ера ці бясплатная адукацыя.

– Якія ўвогуле прывілеі і профіты ў амерыканскага жаўнера ў ЗША?

– Ооо, гэта, бадай, асобная тэма. Праграма адукацыі, поўная медыцынская страхоўка для цябе і сям’і, купля жылля пад малы працэнт, паскоранае атрыманне грамадзянства, зніжкі амаль у любой краме, павага людзей, доступ да “ваенгандлю”, дзе можна закупляцца без ПДВ і яшчэ шмат чаго!

– Што па дзядусе у частцы? 

– Дзедаўшчыны ў Арміі ЗША … НЯМА! Мае знаёмыя па войску, якія паспелі адслужыць ў СНД, вельмі дзівяцца нечаканай «мяккасці» самай моцнай арміі свету.

– Што табе больш за ўсё падабаецца ў амерыканскай арміі? І што больш за ўсё табе не па душы?

– Войска – добрая магчымасць для кар’ернага росту і старту ў жыцці. Асабліва для новапрыбылых людзей з «грынкартай». Ды і дзе яшчэ можна пакаштаваць і прайсці тыя рэчы, якія можа даць армія? Не па душы, мабыць, бюракратыя, якая не абмінула і амерыканскую армію. Яшчэ ніхто не адмяняў і таксічнае і нелягічнае камандаванне. Мне пашанцавала з маімі камандзірамі, але часам даводзіцца перасякацца і з людзьмі з іншых юнітаў.

– Назаві некалькі прычын, чаму беларусу не сорамна служыць у славу Паўночнаатлантычнага Альянсу!

– Скажу пра наступныя:

  • Гэта самая прэстыжная і моцная армія свету;
  • Сваім прыкладам вы праслаўляліся Беларусь. Літаральна кожны чалавек, якога я сустрэў у войску, зараз ведае пра Беларусь, а бо многія нават не ведалі, што такая краіна існуе;
  • А пару разоў я нават чуў пра землякоў і іх эфектыўнасць у Афганістане (у складзе амерыканскай арміі);
  • Армія умацоўвае цябе маральна і фізічна, дае шматлікія практычныя навыкі і цікавы вопыт;
  • Гэта не АДКБ і не беларускае войска: мяне не пашлюць біць і страляць гумовымі кулямі па мірных пратэстоўцах, я не буду абараняць ні агульнавядомага дыктатара, ні нашага ўсходняга сябра-агрэсара.

– ОК, на гэтым усё. Цяпер ты можаш абсалютна бясплатна перадаць прывітанне сваім родным і блізкім у Беларусі!

– Прывітанне маёй любімай бабулі!

Крыніца

Красавік 2023
M T W T F S S
« Mar    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.