Партыя БНФ » Палітвязень Вітольд Ашурак чуў фаервэрк на юбілей і працягвае жартаваць
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Палітвязень Вітольд Ашурак чуў фаервэрк на юбілей і працягвае жартаваць

Дададзена 19.12.2020 10:18:33 | 371 праглядаў

Палітвязень Вітольд Ашурак — актывіст зь Бярозаўкі на Лідчыне, сябар сойму Партыі БНФ. Яму 50 гадоў, жанаты.

АшуракВітольда Ашурка затрымалі спачатку 9 жніўня на некалькі дзён, а потым 19 верасьня, асудзілі на 30 дзён арышту ў адміністрацыйных справах за ўдзел у 8 мітынгах, ён сядзеў у Лідзе. Аднак празь месяц Ашурка ня выпусьцілі. Цяпер ён фігуруе ў крымінальнай справе за арганізацыю дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу), а таксама за гвалт у дачыненьні да міліцыянта (арт. 364 Крымінальнага кодэксу). Яго вінавацяць за ўдзел у пратэстах 9 жніўня.

За кратамі Ашурак адзначыў 50-годзьдзе. Пад мурамі лідзкага ізалятару сябры зладзілі фаервэрк, Вітольд яго чуў. Пісаў, што атрымаў шмат віншаваньняў са сьвятам.

«Настрой на прымальным узроўні. Калектыў камэры вельмі спрыяльны», — пісаў паплечніцы ў адным зь лістоў Вітольд.

У Ашурка пагоршыўся зрок у зьняволеньні. Яму перадалі акуляры, але яны паламаліся пры перадачы. Перадалі другія, але іх чамусьці не ўзялі.

Сябры кажуць, што ён працягвае жартаваць у лістах.

«Ён моцны хлопец, вядома, ён вытрымае, хоць умовы там, напэўна, ня вельмі добрыя, але пра гэта нельга пісаць», — расказаў карэспандэнту Радыё Свабода сябар Вітольда горадзенскі актывіст Сяргей Верамеенка.

Партыя БНФ прыняла заяву, у якой патрабуе неадкладнага вызвалення палітвязня, сябра Сойму БНФ Вітольда Ашурка і зняцця з яго ўсіх абвінавачанняў.

Студзень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.