Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў і Сьвятлана Ціханоўская – пра новыя санкцыі Эўразвязу супраць злачынцаў рэжыму
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў і Сьвятлана Ціханоўская – пра новыя санкцыі Эўразвязу супраць злачынцаў рэжыму

Дададзена 18.12.2020 10:21:02 | 373 праглядаў

Эўразвязам быў абвешчаны чарговы пакет еўрапейскіх санкцый – у спісе абмежаванняў яшчэ 29 фізічных асобаў і 7 юрыдычных. Гэта ужо трэці этап: першы пакет персанальных санкцый Еўразвяз увёў у пачатку кастрычніка, на другім этапе 6 лістапада спіс пашыраны, у яго дадалі 15 чыноўнікаў, у тым ліку Аляксандра і Віктара Лукашэнкаў.

european-unionІ нават у такім фармальным выглядзе, як кажа старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў, – санкцыі здольныя паўплываць на афіцыйныя ўлады:

– Санкцыі ўдараць і па Аляксандру Лукашэнку, і па ягонай сям’і, і па чыноўніках, прыбліжаных да яго. Але, на жаль, санкцыі ўдараць і па беларускіх прадпрыемствах. Санкцыі, на жаль, удараць па эканоміцы Беларусі і па роўню жыцця насельніцтва. Тут ёсць розныя аспекты і верагоднасць таго, што гэта, з аднаго боку, станоўчая рэакцыя Еўропы на чыноўнікаў, на Лукашэнку. Але ў той жа час – гэта выкліча і адмоўныя наступствы для насельніцтва Беларусі

- сказаў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў у камэнтары Беларускаму Радыё Рацыя.

Але гучаць іншыя меркаванні. Напрыклад, такія меры, што Еўразвяз прымае да рэжыму Беларусі, у інтэрв’ю для тэлеканала «Белсат» лідар беларускага пратэсту Святлана Ціханоўская назвала несур’ёзнымі ў цяперашняй сітуацыі:

– У краіне эскалацыя гвалту, людзей працягваюць саджаць, катаваць у турмах, людзі адчуваюць сябе небяспечна ўжо ў сваіх кватэрах, дварах. Небяспечна хадзіць, размаўляць, ужо хутка стане небяспечна дыхаць. Мы настойваем, канешне, на наступным пакеце санкцый. Бо гэта нават несур’ёзна.

Рада Еўразвязу 17 снежня зацвердзіла новы пакет санкцый да Беларусі. Рашэнне ўжо апублікаванае ў афіцыйным часопісе ЕЗ і значыць уступіла ў сілу. Да санкцыяў ЕЗ далучыліся яшчэ 8 краінаў, якія не ўваходзяць у Еўразвяз.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Студзень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.