Партыя БНФ » Міжнародны дэмакратычны зьвяз (IDU) выступіў у абарону Вітольда Ашурка
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Міжнародны дэмакратычны зьвяз (IDU) выступіў у абарону Вітольда Ашурка

Дададзена 27.12.2020 1:45:50 | 865 праглядаў

Міжнародны дэмакратычны зьвяз (International Democrat Union – IDU) прыняў рэзалюцыю з нагоды палітычных рэпрэсіяў ў Беларусі пасьля выбараў прэзыдэнта.

IDUIDU – гэта міжнароднае аб’яднаньне правацэнтрысцкіх і кансэрватыўных палітычных партыяў, у якое ўваходзяць Рэспубліканская партыя ЗША, Кансэрватыўная партыя Вялікай Брытаніі, ХДС і ХСС з Нямеччыны, ды больш за 70 вядучых палітычных партыяў з розных краінаў сьвету.

Рэзалюцыя па сытуацыі ў Беларусі была прынятая на прапанову Партыі БНФ, якая разам з Аб’яднанай грамадзянскай партыяй прадстаўляе Беларусь у сусьветным права-цэнтрысцкім інтэрнацыянале.

IDU адзначае беспрэцдэнтны уздым грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі, а таксама заяўляе пра непрызнаньне вынікаў выбараў прэзыдэнта, што адбыліся 9 жніўня.

Міжнародная арганізацыя асуджае рэпрэсіі супраць журналістаў і пратэстоўцаў, у тым ліку перасьлед актывістаў сяброўскіх арганізацыяў IDU ў Беларусі -  Партыі БНФ і АГП. Адзначаючы арышты, непрапарцыйнае ўжываньне сілы і катаваньні, IDU асобна вылучае справу сябра Сойму Партыі БНФ Вітольда Ашурка, якому было прад’яўленае абвінавачанне паводле артыкулаў 342 і 364 Крымінальнага кодэкса.

Нагадаем, што спадар Вітольд Ашурак ужо больш за тры месяцы знаходзіцца за кратамі і 28 сьнежня ў судзе Лідскага раёна пачнецца разгляд ягонгай крымінальнай справы. Партыя БНФ разглядае гэтую справу як палітычна матываваны перасьлед, скіраваны супраць тых актывістаў грамадзянскай супольнасці, якія далучыліся да пратэстаў і ўзялі на сабе ролю выяўленьня супольных патрабаваньняў беларускіх грамадзянаў.

У рэзалюцыі па Беларусі IDU заклікае бакі супрацьстаяньня да перамоваў, дзеля чаго ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі патрабуюцца наступныя крокі:

1. неадкладнае і безумоўнае вызваленьне ўсіх палітвязьняў;

2. спыненьне ўсіх крымінальных спраў і зьняцьце абвінавачваньняў, пакараньняў і адміністрацыйных спагнаньняў з усіх удзельнікаў выбарчай кампаніі, мірных дэманстрантаў, блогераў, праваабаронцаў, журналістаў і іншых ахвяраў рэпрэсіяў;

3. правядзеньне расследаваньне забойстваў Рамана Бандарэнкі, Аляксандра Тарайкоўскага, Аляксандра Віхора і Генадзя Шутава, а таксама катаваньняў, якія мелі месца падчас выбарчай кампаніі і пасьля выбараў;

4. спыненьне перасьлед лекара Арцёма Сарокіна і журналісткі Кацярыны Барысевіч, якія праінфармавалі грамадскасьць пра факты трагічнай гібелі  Рамана Бандарэнкі;

5. спыненьне перасьледу прадстаўнікоў і кіраўнікоў хрысціянскіх цэркваў у Беларусі;

6. неадкладнае спыненьне ўсіх формаў гвалту, жорсткага абыходжаньня, адвольных арыштаў і затрыманьняў, учыненых супраць грамадзянаў;

7. спыненьне ўсіх формаў уціску і незаконных абмежаваньняў у прафэсійнай дзейнасьці журналістаў і СМІ;

8. спыненьне ўсіх формаў перасьледу, уключаючы звальненьні беларускіх настаўнікаў, лекараў, навукоўцаў, спартоўцаў і іншых спецыялістаў па палітычных матывах;

9. стварэньне умоваў для працы Маскоўскага механізмў АБСЕ і Савета па правах чалавека ААН па міжнародным раследаваньні падзеяў, якія мелі месца ў Беларусі ад траўня 2020 года .

Пасля выкананьня гэтых перадумоў патарэбнае правядзеньне перамоваў аб новых свабодных, сумленных і дэмакратычных выбарах, якія мусяць быць праведзеныя у адпаведнасьці з міжнародна прызнанымі стандартамі і пад наглядам БДІПЧ АБСЭ.

8a_IDU_Belarus_Resolution_December_2020_final-page-001 8a_IDU_Belarus_Resolution_December_2020_final-page-002 8a_IDU_Belarus_Resolution_December_2020_final-page-003

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.