Партыя БНФ » Вярхоўны Суд 4 студзеня разгледзеў папярэджанне, што было вынесена Партыі БНФ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Вярхоўны Суд 4 студзеня разгледзеў папярэджанне, што было вынесена Партыі БНФ

Дададзена 31.12.2020 12:24:22 | 1,020 праглядаў

Новы 2021 год пачынаецца для БНФ з судовага працэсу: на 4 студзеня ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь прызначаны разгляд скаргі на пісьмовае папярэджаньне, якое было атрыманае Партыяй БНФ ад Міністэрства юстыцыі.

57f793abff9367536c06e45b-5c683cac473a8-1e6gf5c-lbcvrПадставай для пісьмовага папярэджаньня сталіся вынікі праверкі дзейнасьці партыі Міністэрствам юстыцыі. Праверка была распачатая па загадзе Аляксангдра Лукашэнкі ў якасьці помсты за  заяву дзесяці беларускіх партый рознага ідэалагічнага кірунку. Тады 10 верасьня дзесяць партый, сярод якіх былі як апазыцыйныя, так і лаяльныя рэжыму, калектыўна выступілі супраць гвалту і катаваньняў, заклікаўшы да спыненьня насільля і запатрабаваўшы расьследванья забойстваў, катаваньняў, зьбіцьця ды іншых злачынстваў, учыненых супраць мірных пратэстоўцаў. Партыі рознага ідэалагічнага спектра калектыўна выступілі за правядзеньне новых выбараў цягам шасьці месяцаў.

У адказ на гэтую супольную заяву партый Лукашэнка загадаў Міністэрству юстыцыі “правесьці перарэгістрацыю партый“. І хоць законам ніякай перарэгістрацыі партый не прадугледжана, рэгіструючы орган пачаў татальную праверку партыйных структур. У прыватнасьці, ад Партыі БНФ быў запатрабаваны вялізны пакет дакументаў рознага кшталту, сярод іншага – персанальныя зьвесткі пра сябраў партыі.

Разглядаючы дзеяньні мінюста як палітычна матываваны ўціск на арганізацыю, Партыя БНФ тым ня меньш заптарбаваныя зьвесткі прадставіла ў двухтыднёвы тэрмін. Агульны аб’ём дакументаў, якія давялося падрыхтпаваць у такі сьціслы тэрмін,  складаў паўтары сотні старонак і ўключаў у сабе спісы кіруючых і кантрольна-рэвізійных выбарных органаў арганізацыйных структур Партыі БНФ, пратаколы абрання кіруючых і кантрольна-рэвізійных выбарных органаў арганізацыйных структур Партыі БНФ.

Што датычыць прадстаўленьня персанальных дадзеных сябраў партыі – то па гэтым пытаньні Партыяй БНФ супольна з іншымі апазыцыйнымі партыямі была заяўленая выразная пазыцыя: патрабваньне прадстаўленьня персанальных дадзеных супярэчыць дзеючаму заканадаўству, прадстаўляць персанальныя дадзеныя партыйцаў партыя не мае права, а мінюст – не мае права іх патрабаваць (поўны тэкст прававой пазыцыі Партыі БНФ, АГП, БСДП (Грамада), Партыі левых “Справядлівы свет”, партыі “Зялёныя”).

У адказ на гэта 11 лістапада Міністэрства юстыцыі вынесла пісьмовае папярэджаньне партыям, якія не падпарадкаваліся незаконнаму патрабваньню. У тым ліку ў пісьмовым папярэджаньні на адрас Партыі БНФ было заяўлена, што далейшае непадпарадкаваньне і непрадстаўленьне персанальных дадзеных пра сяброў партыі можа пацягнуць прыпыненьне альбо ліквідацыю партыі.

Партыя БНФ лічыць дадзенае папярэджаньне міністэрства юстыцыі незаконным і палітычна матываваным. У скарзе ў Вярхоўны Суд партыя адзначае, што ўсе прадугледжаныя законам зьвесткі былі ў рэгіструючы орган прадстаўленыя ў вызначаны тэрмін: запатрабаваныя міністэрствам юстыцыі ў лісце ад 8 кастрычніка дакументы былі накіраваныя на адрас міністэрства 23 кастрычніка 2020 года. Выкананне патрабавання рэгіструючага органа ў такі сціслы тэрмін уяўляла складанасці, паколькі міністэрствам былі запытаныя копіі дакументаў, якія знаходзяцца ў справах некалькіх дзесяткаў партыйных арганізацыйных структур, размешчаных па ўсёй краіне.

Партыя БНФ падкрэслівае, што прадстаўленая інфармацыя раней падавалася органам юстыцыі ў межах штогадовых справаздачаў абласных і мінскай  гарадской арганізацый партыі, і аб’ектыўнай патрэбы ў паўторным запыце гэтай інфармацыі не было. Партыя БНФ разглядае пазачарговую праверку сваёй дзейнасці як паліытчна матываваную, не заснаваную на законе праяву паліытчнага пераследу апазыцыйных палітычных партыяў. Гэта пацвярджаецца каментарамі Міністэрства юстыцыі у прэсе, у якіх азначаная масавая праверка дзейнасці палітычных партыяў называецца “перарэгістрацыяй”, хоць у законе такога паняцца няма.

Што да прадстаўленьня сьпісу партыйцаў, то Партыя БНФ ацэньвае гэтае патрабавнаьне як незаконнае, грунтуючыся на тым, што ў адпаведнасці з часткай 3 артыкула 3 Закона “Аб палітычных партыях” патрабаванне аб указанні ў афіцыйных дакументах на прыналежнасць альбо непрыналежнасць грамадзяніна да той ці іншай палітычнай партыі не дапускаецца, за выключэннем выпадкаў, якія прадугледжаны заканадаўствам”.  Такімі выпадкамі, у апаведнасці з законам і Выбарчым Кодэксам Рэспублікі Беларусь, з’яўляюцца пазначэнне партыйнасці пры вылучэнні кандыдатам на выбарах розных узроўняў; вылучэнне ў склад выбарчых камісій розных узроўняў; пры рэгістрацыі палітычнай партыі.

Разглядаць законнасьць пісьмовага папярэджаньня і аргументы бакоў будзе суддзя Вярхоўнага Суда Валянціна Кулік. Яна вядома шэрагам справаў з вялікім грамадзка-палітычным рэзанансам: на яе рахунку – рашэньні пра ліквідацыю Праваабарончага цэнтру “Вясна”, пра адмову ў рэгістрацыі партыі БХД, а з нядаўніх справаў – пра адмову ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты Віктара Бабарыкі.

Як паведаміў намесьнік старшыні Партыі БНФ Зьміцер Салошкін, напярэдадні новага году ў Вярхоўным судзе адбылася папярэдняя размова суда з бакамі працэсу, падчас якой былі прадстаўленыя дадатковыя доказы ў абгрунтаваньне сваёй пазыцыі. У тым ліку БНФ прадставіла копіі сваіх адказаў на запыт Міністэрства юстыцыі і копіі журнала рэгістрацыі сыходзячай карэспандэнцыі, з якіх вынікае, што адказ на запыт міністэрства юстыцыі быў дадзены ў вызначаны ў запыце тэрмін. Вярхоўны суд абавязаў мінюст прадставіць інфармацыю пра тое, калі міністэрствам быў атрыманы гэты адказ з боку партыі.

Справа па скарзе Партыі БНФ на пісьмовае папярэджаньне Міністэрства юстыцыі прызначана да разгляду на 4 студзеня 2021 году ў Вярхоўным судзе (вул. Арлоўская, 76), пачатак а 10-й гадзіне.

Абноўлена: як паведаміў намесьнік старшыні Партыі БНФ, па выніках судовага разгляду Вярхоўны суд вынес пастанову аб адхіленьні скаргі Партыі БНФ, пакінуўшы папярэджаньне без зменаў.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.