Партыя БНФ » Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў – пра зьнешнюю палітыку рэжыму: “Каму цікавая краіна, дзе законы не працуюць?”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў – пра зьнешнюю палітыку рэжыму: “Каму цікавая краіна, дзе законы не працуюць?”

Дададзена 05.01.2021 2:49:20 | 605 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў адказаў на пытанні Беларускага радыё Рацыя пра тое, ці вернецца Беларусь з часам да шматвектарнай знешняй палітыкі.

Зараз стасункі беларускага рэжыму з Захадам ізноў знаходзяцца ў замарожаным стане, хаця ўсе разумеюць, што мець толькі адзін вектар – расейскі – вельмі небяспечны варыянт. Што будзе далей?

Рыгор Кастусёў (2)Рыгор Кастусёў: Складваецца ўражанне, што рэжым не ведае, што рабіць і з расейскім вектарам. Давайце ўспомнім, што напачатку выбарчай кампаніі, напэўна, галоўным ворагам для ўладаў Беларусі была Масква з яе імперскімі амбіцыямі і хітрымі планамі. Праўда, затым гэты вектар перакруцілі ў іншы бок, і рыторыка пачала гучаць іншая: лепшы сябар – Расея, усе ворагі – на Захадзе.

Таму мы бачым, што беларускія чыноўнікі круцяцца як флюгер на даху ў залежнасці ад таго, куды вецер пачынае дзьмуць. На гэты момант вецер дзьме з Усходу, таму і чуем рыторыку пра будаўніцтва чарговага братэрскага саюза.

Рэжым наогул усіх запісвае ў ворагі, хто не ацэньвае яго палітычныя крокі, асуджае гвалт і забойствы. І народ ужо цалкам зразумеў, што гэты рэжым вельмі хворы не толькі па сваіх заявах, але і ўчынках.

Пакуль я не бачу перспектыў для паляпшэння стасункаў з Захадам, а таму на гэты момант для беларускага рэжыму застаецца адзін вектар – расейскі. І гэта нясе досыць вялікую шкоду не толькі для палітычнай сістэмы Беларусі, але і для эканомікі краіны. Значыцца, пацерпяць людзі, бо лепшыя тэхналогіі – на Захадзе. Але каму цікава будзе падтрымліваць эканамічныя стасункі і гандляваць з краінай, дзе законы наогул не працуюць?

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

 

Ліпень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.