Партыя БНФ » У Слаўгарадзе развіталіся з пісьменнікам-фронтаўцам Фэліксам Шкірманковым
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Слаўгарадзе развіталіся з пісьменнікам-фронтаўцам Фэліксам Шкірманковым

Дададзена 06.01.2021 6:36:30 | 718 праглядаў

У Слаўгарадзе 6 студзеня развіталіся з пісьменнікам, ветранам Другой сусьветнай вайны, шматгадовым сябрам Партыі БНФ Феліксам Уладзіміравічам Шкірманковым.

Пісьменнік памер 4 студзеня 2021 года ў Магілёве на 95 годзе жыцця пасля цяжкой хваробы. Праводзіць Фелікса Уладзіміравіча ў апошні шлях у Слаўгарадзе сабралася паўтара дзесятка чалавек – родныя і блізкія, суседзі, сябры па грамадскай дзейнасці.

1-img_20210106_121501-pamПісьменніка пахавалі на могілках у Слаўгарадзе побач з бацькамі і каханай жонкай Верай Васільеўнай. Праваслаўны святар адслужыў памінальную службу, пасля чаго з кароткімі прамовамі выступілі паплечнікі Фелікса Уладзіміравіча – старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, каардынатар суполкі Руху “За свабоду” Пётр Мігурскі, рэдактар крычаўскай газеты “Вольны горад” Сяргей Няроўны, старшыня Магілёўскай суполкі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і сябра Сойму Партыі БНФ  Барыс Вырвіч - паведамляе рэгіянальны партал магілёўскага рэгіёну 6tv.by.

На адрас ветэрана, пісьменніка і проста вельмі годнага чалавека прагучала шмат цёплых слоў. Добрая памяць пра Фелікса Уладзіміравіча засталася ў яго творах і ў сэрцах яго сяброў…

Фелікс Уладзіміравіч Шкірманкоў з ліпеня 1941 г. актыўна ўдзельнічаў у партызанскім руху. У лістападзе 1943 года цяжка паранены. Пасля закачэння ваенна-інжынернай вучэльні ў званні малодшага лейтэнанта накіраваны на 4-й Украінскі фронт камандзірам сапёрнага ўзводу. Вайну скончыў пад Прагай. Падчас вайны чатыры разы паранены, узнагароджаны ордэнам Чырвонага сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны першай ступені, медалямі “За адвагу”, “Партызану Айчыннай вайны” першай ступені, “За Перамогу над Германіяй”. Пасля вайны служыў у органах дзяржбяспекі, працаваў у геолагаразведцы на Далекім Усходзе, быў старшынём Слаўгарадскага савета дэпутатаў.

Фелікс Шкірманкоў выдаў шмат кніг рознага літаратурнага жанру. Сярод яго твораў – успаміны, замалёўкі, абразкі, “ваенныя” і “геалагічныя” апавяданні, паэтычная кніга на расейскай мове, кнігі вершаў па-беларуску. Ён з’яўляўся сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў.

На знак прызнаньня заслугаў у нацыянальным дэмакратычным руху Рада Беларускай Народнай Рэспублікі ў 2019 годзе ўзнагародзіла ветэрана вайны, літаратара і аднаго з найстарэйшых фронтаўцаў Фелікса Шкірманкова медалём да 100-годдзя БНР.

1-img_20210106_121501-pam

1-img_20210106_130521

1-img_20210106_125412

1-img_20210106_122357

1-img_20210106_130545

Іван Барысаў, рэгіянальны партал магілёўскага рэгіёну 6tv.by

Фота аўтара

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.