Партыя БНФ » Памёр прафесар Леанід Лыч
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Памёр прафесар Леанід Лыч

Дададзена 18.01.2021 12:39:32 | 280 праглядаў

Памёр доктар гістарычных навук, вядомы прафесар Леанід Лыч. Апошнія тыдні ён знаходзіўся ў цяжкім стане ў бальніцы, хварэў на каронавірус.

8 лютага яму мела споўніцца 92 гады.

Жонка Леаніда Лыча Людміла раней казала «Народнай Волі», што муж вельмі не хацеў класьціся ў шпіталь, бо ляжаў у іх толькі ў маладосьці. У шпіталі Лычу было то лепш, то горш. Скардзіўся на тое, што не было настрою праз адсутнасьць сілаў.

Леанід Міхайлавіч Лыч (нар. 8 лютага 1929 г., в. Магільнае, Узьдзенскі раён Менскай вобл.) — беларускі гісторык, публіцыст; доктар гістарычных навук, прафэсар.

Дасьледаваў пытаньні сацыяльна-клясавых адносін у савецкі час, гісторыю беларускай культуры, моўную палітыку ў Беларусі ў XIX–XX ст., міжнацыянальныя адносіны ў краіне ў XX стагодзьдзі.

Даследаваў уплыў наступстваў рэферэндуму 1995 года на стан беларускай мовы ў сучаснай Беларусі. З працамі гісторыка можна пазнаёміцца на ягонай палічцы на сайце Камунікат.

e52d8046aa9d95de55dc15f2a5ebdf5bУ 2012 годзе, выступаючы на сядзібе БНФ падчас “Марафону Салідарнасьці”, Леанід Лыч даў наказ беларускай моладзі, абгрунтаваны гісторычнымі фактамі – шанаваць беларускую мову, беларускую культуру, удзельнічаць у культурніцкім і палітычным жыцьці, не зьязжаць з краіны ў той час, калі Беларусь хворая на дыктатуру й ёй патрэбная дапамога, як не пакідаюць хворых бацькоў дзеці, а дапамагаюць ім з усяе моцы. Так і з роднай, маўляў, краінай – трэба змагацца тут, на сваей роднай зямлі, трэба лекаваць Бацькаўшчыну, ратаваць яе.

Прафесар Леанід Лыч заўжды падтрымліваў шматлікія ініяцыятывы Партыі БНФ, у тым ліку ў кірунку салідарнасьці з палітвязьнямі, ушанаваньня памяці пра БНР і патрабаваньне абвяшчэньня Дня Волі нацыянальным сьвятам, выступаў на тэму аўтакефальнай беларускай царквы, удзельнічаў у ініцыятыве па правядзеньні трыбунала над злачынствамі камунізму.

Леанід Міхайлавіч Лыч (нар. 8 лютага 1929, в. Магільнае, Уздзенскі раён Мінскай вобл.) — беларускі гісторык, публіцыст; доктар гістарычных навук, прафесар.

Нарадзіўся сельскай сям’і на Уздзеншчыне. Пасля вайны навучаўся ў Мінскім статыстычным тэхнікуме, ваенным вучылішчы, скончыў гістарычны факультэт Башкірскага педагагічнага інстытута ва Уфе (1957). З 1958 г. працаваў настаўнікам. З 1962 года ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук БССР, прайшоў шлях ад старшага лабаранта да галоўнага навуковага супрацоўніка (2016), доктара гістарычных навук, прафесара. Старшыня Тапанімічнай камісіі пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1992—1996).

Даследаваў пытанні сацыяльна-класавых адносін у савецкі час, гісторыю беларускай культуры, моўную палітыку ў Беларусі ў XIX—XX ст., міжнацыянальныя адносіны ў краіне ў XX стагоддзі.

Адзін з аўтараў кніг: «Гісторыя Мінска» (1967), «Гісторыя Беларускай ССР» (т.5, 1975), «Гісторыя рабочага класа БССР» (т.4, 1987), «Нарысы гісторыі Беларусі» (т.2, 1995), «Гісторыя культуры Беларусі» (1996); аўтар манаграфій, сярод якіх «Беларуская нацыя і мова» (1994), «Назвы зямлі беларускай» (1994) і інш.

У кнізе «Беларуская нацыянальная ідэя: тэарэтычны і практычны аспекты» (2010) раскрываюцца фармаванне канцэпцыі беларускай нацыянальнай ідэі і шляхі пераўвасаблення яе ў практыку. З усяго комплексу звязаных з гэтым пытанняў найбольш падрабязна разгледжаны нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва і асветніцка-моўны фактар. Храналагічна кніга заканчваецца 30-мі гадамі ХХ ст.

Даследаваў праблему культурнага жыцця на тэрыторыі, што знаходзілася пад юрысдыкцыяй акупацыйных уладаў у кнізе «Нацыянальна культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 ― ліпень 1944 г.)», якая выйшла ў 2011 годзе.

Кніга «Краязнаўства ў кантэксце сучаснага нацыянальна-культурнага жыцця Беларусі» (2013) прысвечана раскрыццю становішча краязнаўчага руху ў Рэспубліцы Беларусь, паказаны яго дасягненні ў даследаванні розных праблем, звязаных з гісторыяй, нацыянальна-культурным жыццём. Аўтар шмат увагі надаў моўнаму і тапанімічнаму аспектам краязнаўчых даследаванняў.

У кнізе «Беларусы на мяжы нацыянальнай катастрофы» (2015) раскрываюцца прычыны неверагодных цяжкасцяў этнакультурнага жыцця беларускага народа ў выніку правядзення супярэчнай яго інтарэсам дзяржаўнай моўнай палітыкі ўладамі Рэчы Паспалітай, царскай Расіі, СССР — БССР і Рэспублікі Беларусь. На аснове аналізу фактычнага матэрыялу паказана, што праблема захавання беларусамі сваёй нацыянальнай ідэнтычнасці істотна абвастрылася пасля правядзенага па ініцыятыве палітычнага кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь у 1995 г. рэферэндуму, згодна з якім насуперак сусветнай практыцы краін з адным тытульным народам статус другой дзяржаўнай мовы надалі ў Беларусі і рускай мове. Аўтар паказвае, што пры падтрымцы дзяржаўнага чыноўніцкага апарату руская мова трывала ўсталявалася ва ўсіх сферах афіцыйнага жыцця, зрабіўшы лішняй, непатрэбнай для яго беларускую мову.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Люты 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.