Партыя БНФ » Міліцыянты перашкаджалі журналістам працаваць на судовым працэсе сябры Партыі БНФ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Міліцыянты перашкаджалі журналістам працаваць на судовым працэсе сябры Партыі БНФ

Дададзена 19.01.2021 3:00:49 | 436 праглядаў

З перашкодамі ў выкананні сваіх прафесійных абавязкаў сутыкнуўся незалежны журналіст, фрылансер, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Мялешка.

22424268_1977526685828296_4035069592615738718_oПадчас працы ў Лідскім раённым судзе, дзе агалошваўся прысуд па крымінальным пераследзе актывіста Партыі БНФ Вітольда Ашурка, да журналіста падыйшоў супрацоўнік Лідскага РАУС, маёр міліцыі Мікалай Рабушка і запатрабаваў у журналіста дакументы.

Пасля чаго прыгразіў, што ў таго могуць быць праблемы, у выпадку калі матэрыял з суда з’явіцца ў сеціве. Андрэй Мялешка лічыць, што такія дзеянні супрацоўнікаў міліцыі парушаюць яго канстытуцыйныя правы:

– Згодна Кастытуцыі Рэспублікі Беларусь, я, як грамадзянін, маю права запісваць людзей, збіраць інфармацыю, даваць інфармацыю. І гэтыя міліцэйскія ўказілаўкі пра тое, што я не маю права зрабіць матэрыял у судзе ці дзесьці яшчэ, для мяне як “фількіна грамата”. Бо я лічу, што я, як журналіст, маю права працаваць па ўсёй тэрыторыі Беларусі і ніхто мне перашкаджаць не мае права.

За апошнія паўгода незалежныя журналісты і медыя ў Беларусі падвяргаюцца беспрэцэдэнтнаму ціску і рэпрэсіям з боку ўладаў. Дзясяткі з іх прайшлі праз затрыманні, збіцці, суды, арышты і вялікія штрафы. Некаторыя да гэтага часу знаходзяцца за кратамі пад крымінальным пераследам.

Андрэй Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя

Кастрычнік 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.