Партыя БНФ » Затрыманьні і крымінальная справа за падтрымку Вітольда Ашурка ў Лідзе
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Затрыманьні і крымінальная справа за падтрымку Вітольда Ашурка ў Лідзе

Дададзена 20.01.2021 9:53:29 | 765 праглядаў

20 студзеня на Лідчыне адбываліся затрыманьні людзей, якія прысутнічалі на судовым працэсе па справе сябры Сойму Партыі БНФ Вітольда Ашурка, што быў асуджаны 18 студзеня да пяці гадоў зьняволеньня.

140252743_3924589280906908_6019203413582932644_oНагадаем, што пасьля абвяшчэньня палітычна матываванага прысуду ў залі  Лідскага раённага суда гучалі крыкі “Ганьба!” ды “Жыве Беларусь!”. Такім чынам прысутныя выказалі абурэньне неправасудным выракам і выказалі падтрымку несправядліва зьняволенаму актывісту БНФ. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342, ч. 1 («Удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і арт. 364 («Гвалт у дачыненні супрацоўніка міліцыі») Крымінальнага кодэксу і прысудзілі 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму і сплаціць 1000 рублёў на карысць міліцыянта.

Праз два дні ў тым жа судзе ў Лідзе адбываўся іншы крымінальны працэс – гэтым разам па справе мясцовага актывіста Івана Каспяровіча, адміністратара Telegram-канала “Народный трибунал г. Лида” (на гэтым канале публікаваліся асабістыя дадзеныя дзяржаўных службоўцаў рэжыму Лукашэнкі). Гэтым разам людзі таксама прыйшлі падтрымаць палітзьняволенага – і ў судзе ўлады зрабілі сапраўдную аблаву, падагнаўшы аўтазаак ды затрымаўшы тых, хто прыйшоў на адкрыты судовы працэс. Дакладная колькасьць затрыманых невядомая: спачатку паступілі паведамленьні пра два дзесяткі арыштаваных, але паводле зьвестак міліцыі было затрымана восем чалавек.

Спачатку міліцыя паведаміла, што вядзецца разбіральніцтва ў межах адміністрацыйнага працэсу – пра гэта напісаў сайт Наша ніва. Як пазней удакладніў прадстаўнік МУС па Гродненскай вобласці Яўген Дудко,  затрымана было 8 чалавек, пяцёра з іх адпушчаныя без пратаколаў, а трое апытаныя ў межах крымінальнай справы па артыкуле 339 крымінальнага кодэкса (Хуліганства) і таксама адпушчаныя. “Крымінальная справа заведзеная па факце непрыстойных дзеянняў у судзе падчас абвяшчэння прысуду Вітольду Ашурку”, — сказаў Дудко. Кім ініцыяваны крымінальны працэс Дудко дакладна не ведае, але, маўляў, дакладна не МУС: «Імаверна, пракуратура, баюся памыліцца», — сказаў прадстаўнік УУС Гродненскага аблвыканкама.

Як паведаміў праваабарончы цэнтар “Вясня”, сярод затрыманых – Наталля Шарлан: “Затрымалі ў межах крымінальнай справы за “бунт” у залі суда 18 студзеня. Сёння таксама прыйшла падтрымаць чалавека на суд і там была затрыманая”, – паведамляюць блізкія Наталлі.

Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, з гэтай справай можа быць зьвязанае таксама і затрыманьне журналіста і сябры БНФ Юрыя Дзешука, якога сёньня арыштавалі ў мястэчку Бярозаўка Лідскага раёна і адвезьлі ў пастарунак у Лідзе. Раней падчас абвяшчэньня прысуду ў судзе Лідскага раёну міліцыянты перашкаджалі працы прэсы і пагражалі журналістам непрыемнасьцямі ў выпадку публікацыі матэрыялаў пра гэты палітычны судовы працэс. Таксама быў затрыманы і Андрэй Ашурак, брат Вітольда Ашурка.

Адрасы для лістоў падтрымкі палітвязням глядзіце ў спісе

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.