Партыя БНФ » Юрась Дзяшук – падазраваны па крымінальнай справе ў Лідзе
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Юрась Дзяшук – падазраваны па крымінальнай справе ў Лідзе

Дададзена 21.01.2021 10:49:50 | 621 праглядаў

Затрыманы 20 студзеня ў Бярозаўцы Лідзкага раёну незалежны журналіст і сябра БНФ Юрась Дзяшук быў зьмешчаны за краты на 72 гадзіны.

Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, яго зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня ў Лідзе.

Калегі і сваякі мяркуюць, што затрыманьне Юрася Дзешука зьвязанае з крымінальнай справай, якую завялі з нагоды падтрымкі асуджанага на 5 гадоў зьняволеньня сябры Сойму Партыі БНФ Вітольда Ашурка.

Тады людзі ў залі суду абурыліся неадэкватным тэрмінам і скандавалі «Ганьба!», «Жыве Беларусь!», «Верым! Можам! Пераможам!».

20 студзеня ў Лідзе і Бярозаўцы міліцыя затрымала многіх, хто за дзень да таго прысутнічаў на абвяшчэньні прысуду актывісту.

Юрась Дзяшук таксама быў на прысудзе, але на відэакадрах, якія потым распаўсюджваліся ў сацсетках, бачна, што ён заняты выключна журналісцкай працай.

Абноўлена 23 студзеня а 22:38: Па заканчэньні тэрміну ў 72 гадзіны Юрыя Дзяшука адпусцілі з ізалятара, але ён застаецца падазраваным па крымінальнай справе аб злосным хуліганстве (ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса) – паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

 

Дзяшук-РР

Паводле Радыё Свабода

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.