Партыя БНФ » Старшыня БНФ ў “Камсамольскай праўдзе” – пра гульні вакол “рэформы Канстытуцыі”: свабода слова і свабода сходаў ёсьць і ў цяперашняй Канстытуцыі!
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня БНФ ў “Камсамольскай праўдзе” – пра гульні вакол “рэформы Канстытуцыі”: свабода слова і свабода сходаў ёсьць і ў цяперашняй Канстытуцыі!

Дададзена 22.01.2021 7:05:42 | 191 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў распавёў карэспандэнту “Камсамольскай праўды”, чаму партыя не бачыць сэнсу ўдзельнічаць у імітацыі “канстытуцыйнай рэформы”, якой Лукашэнка намагаецца прыкрыць поўнае ігнараваньне любых законаў і прававых нормаў дзеля захаваньня сваёй дыктатуры:

канстытуцыя- І ў цяперашняй канстытуцыі прапісаныя свабода слова і свабода сходаў. Дык ці ёсць патрэба у зьмене Канстытуцыі цяпер, калі не выконваецца гэтая Канстытуцыя? Дзе гарантыя, што запрацуе новая? Мы прыхільнікі вяртання да Канстытуцыі, якой яна была да 1996 года, да таго часу, калі яе пачалі змяняць, і тады ўжо прапаноўваць папраўкі. Але якой бы ні была Канстытуцыя, яна павінна выконвацца – гэта галоўнае. А свабода слова і свабода сходаў, і свабодныя выбары ёсьць і ў цяперашняй канстытуцыі – толькі яна не выконваецца.

Пазыцыя Партыі БНФ датычна пытаньня канстытуцыйнага будаўніцтва ў Беларусі была замацаваная рашэньнем лістападаўскага ХХ Зьезду Партыі БНФ. У прыватнасьці, партыя заявіла:

Абвешчанае цяпер уладамі (і падтрыманае некаторымі палітычнымі сіламі) абмеркаваньне канытстуцыйнай рэформы выклікае моцныя сумневы ў шчырасьці намераў і эфэктыўнасьці працэдуры. Яго ініцыятарам варта было б пачаць з выкананьня таго, што прапісанае цяпер у цяпрашняй Канстытуцыі ды ў законах, вызваліць палітвязьняў ды правесьці новыя сумленныя выбары па новых правілах і з новым складам выбарчых камісій з улікам рэкамендацыяў АБСЭ і прапановаў нацыянальных назіральнікаў кампаніі “Права выбару”.

Агучаны ўладамі намер прыняць новую Канстутцыю на гэтак званым “усебеларускім народным сходзе” (дэкаратыўны орган фікцыйнага “народаўладзьдзя”, якім у 1996 годзе Лукашэнка спрабаваў легітымізаваць канстытуцыйны пераварот) сьведчыць, што ініцыяваныя адміністрацыяй дыскусіі цяпер не маюць за мэту вяртаньне да дэмакратыі і законнасьці: яны могуць весьці толькі да ўдасканаленьня канстытуцынага аздабленьня дысктатуры і, нават, да зварочваньня невялікіх але нязручных для ўладаў нормаў пра правы і свабоды грамадзянаў, што захаваліся ў цяперашняй рэдакцыі Канстытуцыі.

З пазыцыямі іншых палітычных структураў датычна “канстытуцыйнай рэформы” можна азнаёміцца на сайце “Камсамольскай праўды ў Беларусі”

Люты 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.