Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў адказаў міністру Макею
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў адказаў міністру Макею

Дададзена 29.01.2021 10:30:45 | 889 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў завочна адказаў міністру Макею, які намагаецца аспрэчваць факты палітычных забойстваў і катаваньняў у Беларусі, абгрунтоўваючы рэпрэсіі змаганьнем з “фашысцкай апазыцыяй”.

Кастусёў МакейПрадстаўнікоў апазіцыі міністр замежных спраў Уладзімір Макей абвінаваціў у імкненні разбурыць дзяржаву і ў «фашысцкіх» настроях. «Санкцыі, прыбраць, знішчыць, змесці і гэтак далей і таму падобнае… Я перакананы: у выпадку прыходу такіх людзей да ўлады гэта будзе фашысцкая дэмакратыя», — заявіў міністр.

Старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў адзначыў ў каментары Радыё Рацыя, што выкарыстоўванне Макеем слова «фашызм» робіцца, каб запужаць беларусаў і азначае адсутнасць аргументаў.

— Менавіта ўсталяваўшыся ў Беларусі ўладны рэжым цалкам адпавядае, або нават пераўзышоў па многіх пазіцыях фашысцкі рэжым на пачатку 30-х гадоў. Гэта ўжо спроба пабудовы канцлагераў на тэрыторыі Беларусі. Гэта арышты невінаватых людзей у любы час, у любым месцы на вуліцах гарадоў, пасёлкаў, сельскіх населеных пунктаў нашай краіны.

Паводле дадзеных праваабарончага цэнтра «Вясна» за восем месяцаў у краіне заведзена больш за 1000 крымінальных спраў супраць удзельнікаў прэзідэнцкай гонкі, актывістаў іх штабаў, удзельнікаў мірных акцый пратэсту, якія адбыліся пасля выбарчай кампаніі. Некалькі чалавек былі забітыя. Сабрана больш за 750 імёнаў і прозвішчаў такіх людзей з розных гарадоў краіны. 220 чалавек з гэтага спісу на дадзены момант з’яўляюцца палітычнымі зняволенымі.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.