Партыя БНФ » Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў: “Прыпіскі фігуруюць паўсюль, у тым ліку – у лічбах вакцынацыі супраць каранавіруса”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў: “Прыпіскі фігуруюць паўсюль, у тым ліку – у лічбах вакцынацыі супраць каранавіруса”

Дададзена 30.01.2021 10:33:36 | 433 праглядаў

Паводле афіцыйных звестак, у Мінску прышчэпку ад каранавіруса атрымалі 1125 чалавек.

Вакцынацыю перш за ўсё праходзяць медыкі, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі. Масавая вакцынацыя насельніцтва запланаваная на красавік.

У афіцыйную статыстыку не верыць старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Ён мяркуе, што і тут, як і ў іншых галінах, выкарыстоўваюцца прыпіскі:

corona-nieuwe-economie- Нават тыя лічбы ў больш за тысячу сто чалавек, якія атрымалі прышчэпку ў Мінску, згодна справаздачаў мясцовых уладаў, мною таксама ўспрымаюцца з песімізмам. Чаму? Таму што мы ўсе прызвычаіліся ў Беларусі, што любая справаздача заўсёды фігуруе з прыпіскамі – як прыпіскі ўраджаю, як прыпіскі надояў малака, як прыпіскі ў вытворчасьці абсталяваньня, тэхнікі і гэтаке далей. Я думаю, што ў міністэрстве аховы здароўя не адстаюць ад сваіх калегаў з іншых міністэрстваў – сказаў Рыгор Кастусёў у камэнтары беларускай рэдакцыі польскага радыё.

Для параўнання: у Вільні штодня вакцынацыю праходзіць 1 тыс. чалавек, а ў Польшчы лічбы прывітых грамадзян ідуць на сотні тысяч.

Слухайце аўдыёфайл на сайце Польскага радыё

Кастрычнік 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.