Партыя БНФ » Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў: “Лукашэнка вельмі баіцца страціць пасаду”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў: “Лукашэнка вельмі баіцца страціць пасаду”

Дададзена 30.01.2021 10:55:17 | 485 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў пракамэнтаваў Беларускаму Радыё Рацыя новыя рэпрэсіі, якімі Аляксандр Лукашэнка пагражае беларускаму народу.

Рыгор Кастусёў 2020 - выбарыАляксандр Лукашэнка патрабуе ад зацікаўленых дзяржаўных органаў вызначыць, чаго не хапае ў заканадаўстве «для надзейнага выяўлення і спынення любых дзеянняў, накіраваных супраць дзяржавы». Пра гэта Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях удасканалення заканадаўства. Лукашэнка выказаў здагадку, што спатрэбіцца перагледзець заканадаўства ў сферы барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам.

„Гэта толькі пацвярджае, што ён вельмі баіцца страціць уладу, якую ўтрымлівае сілавымі метадамі”, – лічыць старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў. – Пратэставы настрой з кожным днём і кожным месяцам усё больш і больш узрастае. І па-іншаму, як праз сілавое ўздзеянне, праз сілавыя структуры, Лукашэнка не можа спыніць узрастання пратэставага настрою. Зразумела, што ў гэтай сітуацыі ён хвалюецца за сваю ўладу. Ён разумее тое, што калі аслабіць ціск на грамадзян Беларусі, то адбудзецца тое, што Лукашэнка згубіць уладу. Адбудуцца дэмакратычныя перамены, што для Аляксандра Лукашэнкі, для Макея і для іншых чыноўнікаў непрымальна.

Як заявіў намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Аляксандр Рахманаў пасля нарады ў Аляксандра Лукашэнкі, змены ў заканадаўства ў сувязі з унутрыпалітычнай сітуацыяй будуць унесеныя цягам першага квартала. Па яго словах, заканадаўства павінна аператыўна рэагаваць на выклікі і пагрозы. „Масавыя мерапрыемствы, якія перарасталі ў непадпарадкаванне і супраціў супрацоўнікам праваахоўнай сферы, да якіх прыцягваліся непаўнагадовыя дзеці, якія былі спалучаныя ў тым ліку з блакаваннем транспартных камунікацый, заклікі да правядзення забастовак на розных прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах, паўсюднае выкарыстанне незарэгістраванай сімволікі, збор і распаўсюд персанальных дадзеных — усё гэта, вядома ж, недапушчальна”, — цытуе словы чыноўніка газета „СБ. Беларусь сегодня”. Па словах Рахманава, змены рыхтуюцца не толькі ў адміністрацыйнае і крымінальнае права, але таксама працоўныя адносіны і выбарчае права.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Кастрычнік 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.