Партыя БНФ » Аляксей Сюдак: “Мая зброя – праўда, галоснасьць, салідарнасьць”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Аляксей Сюдак: “Мая зброя – праўда, галоснасьць, салідарнасьць”

Дададзена 30.01.2021 12:04:33 | 857 праглядаў

Актывісту БНФ з Вілейкі Аляксею Сюдаку прыйшоў ліст з Вілейскага РАУС у якім паведамляецца, што па выніках дадатковай праверкі па яго датычнасьці да тэлеграм-канала “Это Вилейка, детка”, прынята рашэньне не ўзбуджаць крымінальную справу.

Камэнтуе сябра Сойму БНФ Аляксей Сюдак:

Аляксей Сюдак (2)- Нягледзячы на тое, што ужо прайшло некалькі праверак і некалькі разоў не ўзбуджаліся крымінальныя справы, я разумею, што мяне могуць арыштаваць у любы момант. І нажаль, гэта залежыць не ад вілейскіх міліцыянераў. Будзе загад з Менску – пасадзяць. Як гэта зрабілі ў Лідзе. Там майго сябру, Вітольда Ашурака, які таксама ўваходзіць ў Сойм Партыі БНФ, асудзілі на 5 гадоў зняволеньня.

Але я нават калі мне будзе пагражаць турма, я ня зьеду з Беларусі, хоць у мяне і ёсьць такая магчымасьць. Так атрымалася, што мой стрыечны дзед вызваляў ад нацыстаў польскі горад Ольштын. Яго там пакінулі ў камендатуры, ён ажаніўся там і ў яго нарадзілася 3 сыноў і дачка – мае стрыечныя дзядзькі і цётка. Адзін з гэтых дзядзькаў ўдзельнічаў у руху “Салідарнасьць” і нават адседзеў некалькі год у турме пры камуністах.
Адзін з маіх сваякоў з Польшчы мае прадпрыемства, дзе працуе больш 200 чалавек. У апошні іх прыезд да нас у госьці ён сказаў: “Аляксей, я разумею, што ты патрэбны сваёй краіне, але калі ты будзеш бачыць рэальную пагрозу – прыязджай. Я забясьпечу цябе і жытлом і добрай працай”.
Тым ня меньш, я ня зьехаў ні ў 2006 г., ні ў 2010 г., і ня зьеду зараз.

Гэта прынцыповае рашэньне. Я застануся ў Беларусі з маім народам нават у турме.

Землякі, але калі мяне зьняволяць, я хачу каб вы ведалі – усё сваё жыцьцё я дзейнічаў толькі на карысьць Бацькаўшчыны і беларускага народу.

І калі мяне арыштуюць, і будуць вам паказваць па БТ зброю, наркотыкі ці даляры за канапай у мяне дома – ня верце. Я не ўжываю наркотыкі, мне не пералічваюць грошы з-за мяжы “амерыканцы” і я не захоўваю зброю.

Мая зброя – праўда, галоснасьць, салідарнасьць.

Мы пераможам!
Жыве Беларусь!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.