Партыя БНФ » Намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў: “Махавік рэпрэсій не спыняецца”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў: “Махавік рэпрэсій не спыняецца”

Дададзена 30.01.2021 12:25:37 | 562 праглядаў

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў заяўляе, што зараз ідзе працэс “закручвання гаек” – працэс павелічэння рэпрэсій.

Вадзім Саранчукоў– Махавік рэпрэсій не спыняецца, ён толькі разгортваецца ўсё больш і больш. Ціснуць на незалежную прэсу, на любыя кропкі, на якіх базуецца любая актыўнасць. Таму маё асабістае ўражанне, што сітуацыя не паляпшаецца. Ні пра які грамадскі дыялог і дыялог увогуле гаворкі няма. Усё ідзе толькі па шляху зачысткі любой прасторы, якая не падпадае пад дзяржаўную ідэалогію.

Вадзім Саранчукоў упэўнены, што грамадзяне цяпер пачалі думаць пра тое, як трэба будзе жыць, калі Лукашэнкі не будзе:

– Я бачу эвалюцыю сітуацыі. Зараз ужо няма таго, што ўсё, мы зараз скінем Лукашэнку і штосьці будзем рабіць. Людзі задумваюцца пра тое, што будзе пасля Лукашэнкі. Вельмі цешыць, таму што на змену пратэсту, на змену негатыву прыйшоў пазітыў, калі людзі пачынаюць распрацоўваць планы і стратэгіі, якім чынам мусіць развівацца іх горад, якім чынам мусіць развівацца сітуацыя, і гэта вельмі добра.

Па словах палітыка, ён вельмі рады, што з’яўляюцца мясцовыя ініцыятывы не толькі ў Менску, абласных цэнтрах, але таксама і ў маленькіх гарадах і мястэчках.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Кастрычнік 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.