Партыя БНФ » На Лідчыне ізноўку затрымалі актывіста БНФ Юрася Дзяшука, але суд накіраваў пратакол на дапрацоўку
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


На Лідчыне ізноўку затрымалі актывіста БНФ Юрася Дзяшука, але суд накіраваў пратакол на дапрацоўку

Дададзена 06.02.2021 12:01:36 | 542 праглядаў

Затрыманы 3 лютага незалежны журналіст, сябра Партыі БНФ Юрый Дзяшук – у лідскім ізалятары часовага ўтрымання.

Юрась ДзяшукУ аўторак увечары яго хацелі затрымаць міліцыянты, але з імі ўдалося дамовіцца, каб у сераду Дзяшук сам з’явіўся ў РАУС. З таго часу ён затрыманы.

Суд над ім быў прызначаны на 5 лютага, паведамляе Радыё Рацыя са спасылкай на baj.by

Юрыя Дзешука вінавацяць па артыкуле 23.34 КаАП за інцыдэнт на агалошванні крымінальнага прысуду Вітольду Ашурку некалькі тыдняў таму. Пасля інцыдэнту журналіста ўжо затрымлівалі ў межах крымінальнага працэсу.

Як стала вядома, у выніку разгляду справы 5 лютага суддзя Ігар Кашко накіраваў справу на дапрацоўку, а журналіста — вызвалілі:

– Ад пачатку мне інкрымінавалі здзяйсненне нейкіх хуліганскіх учынкаў падчас суду над актывістам з Бярозаўкі Вітольдам Ашуркам. Насамрэч я там проста выконваў свае прафесійныя абавязкі. На гэты момант мне ўжо інкрымінуюць удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, якое нібыта адбывалася ў судзе як раз у той самы дзень, калі судзілі Вітольда Ашурку. Гэта ўжо сумнавядомы артыкул 23.34. І калі першым разам мяне затрымалі на трое сутак на 72 гадзіны ў Лідскім ІЧУ, то зараз затрымалі на 48 гадзін. Адбыўся суд – сказаў сп. Дзяшук у камэнтары Радыё Рацыя.

Нагадаем, што 20 студзеня ў Лідзе міліцыя затрымлівала многіх, хто прысутнічаў на агалошванні прысуду Ашурку. Журналістка Вольга Быкоўская на сваёй старонцы ў Facebook размясціла відэа інцыдэнту пасля суда над Ашуркам, які адбыўся 18 студзеня. На ім бачна, як людзі ў залі абураюцца прысудам і крычаць “Ганьба!” і “Верым! Можам! Пераможам!”. Але на відэа выразна бачна, што Юрый Дзяшук заняты выключана журналісцкай працай — ён увесь час здымае падзеі на тэлефон. Магчыма, менавіта таму 23 студзеня журналіста вызвалілі з ізалятара.

Але ў аўторак, 2 лютага, міліцыянты заявілі журналісту, што зверху прыйшоў загад зноў затрымаць Дзешука. І скласці на яго пратакол па сумнавядомым артыкуле 23.34 КаАП.

 

Верасень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.